перло́вка ж., разг. я́чныя кру́пы; обл. панца́к, -ку м.; обл. гру́ца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гру́ца ж., обл.

1. перло́вка, перло́вая крупа́;

2. перло́вая (бобо́вая) ка́ша

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панца́к, -ку́ м., обл.

1. (крупа) перло́вка ж.;

2. перло́вый суп

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перла (пэрла) ’панцак’ (глыб., ЛА, 4). З пе́рл(а) ’жэмчуг’ у выніку пераносу значэння паводле падабенства колерам ячных круп з жэмчугам. Параўн. рус. перлавая крупа > перловка ’тс’, перловый цвет ’жамчужны, белы, з шызым адценнем’ (Даль, 3, 101).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярло́ўка, парло́ўка ’ячныя крупы’ (в.-дзв., бяроз., Сл. ПЗБ). Да пе́рл ’жэмчуг’ (гл.) з-за падабенства колеру круп да жэмчуга, хаця больш праўдападобна запазычанне з рус. перло́вка ’ячныя крупы’, што як і польск. kasza perłowa з ням. Perl‑graupen ’ячныя крупы’, гл. пе́рла (пэ́рла) ’тс’. Пярловыя маціцы ’каралі з жэмчуга ці падробак пад жэмчуг’ (Малч., 162) таксама з’яўляюцца дакладным перакладам ням. Perlemutter, гл. перламутр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)