перашы́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., што.

Перарабіць (пашытае), пашыць па-іншаму.

П. сукенку.

|| незак. перашыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перашыва́нне, -я, н. і перашы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. перашы́вачны, -ая, -ае.

Перашывачная майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перашы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перашы́ю перашы́ем
2-я ас. перашы́еш перашы́еце
3-я ас. перашы́е перашы́юць
Прошлы час
м. перашы́ў перашы́лі
ж. перашы́ла
н. перашы́ла
Загадны лад
2-я ас. перашы́й перашы́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перашы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перашы́ць сов.

1. в разн. знач. переши́ть; (крупными стежками — ещё) перемета́ть; (с ватой — ещё) перестега́ть; (тачая — ещё) перетача́ть; (пуговицы — ещё) пересади́ть;

2. спец. (железнодорожное полотно) переши́ть;

перашы́ць чыгу́начную каляю́ — переши́ть железнодоро́жную колею́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перашы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.

1. Перарабіць пашытае, гатовае, пашыць іначай, другім фасонам. Перашыць плацце. // Пашыць з пашытага што‑н. другое. Перашыць шынель на паліто. □ [Дзед:] — А хіба ж пасля тваёй маткі нічога такі не асталося — ні палатна, ні гатовай якой адзежыны? То няхай бы табе перашылі. Сабаленка.

2. Прышыць што‑н. нанава, іначай або ў другім месцы. Перашыць гузікі. □ Майстар.. доўга ўглядаўся на маю падкладку, круціў яе ў руках, калупаў пальцамі, нарэшце надзьмуўся і сказаў: — Перашыць. Якімовіч.

3. Спец. Пераслаць чыгуначную каляю. Немцы перашылі чыгунку на свой манер: кастылі яны замянілі непадатлівымі шурупамі, якія трэба было завінчваць ключом. Навуменка.

4. Разм. Пашыць на працягу якога‑н. часу вялікую колькасць чаго‑н. Колькі ён людзям адзежы і абутку перашыў!

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паперашыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Перашыць усё, многае.

П. гузікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перашы́ўка ж. переши́вка; см. перашы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перашы́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перашыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перетача́ть сов., сапожн., портн.

1. (всё, многое) перашы́ць, пашы́ць;

2. (заново) перашы́ць, мног. паперашыва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перашыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перашываць — перашыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паперашыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Перашыць усё, многае. Паперашываць гузікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)