перашарава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перашару́ю перашару́ем
2-я ас. перашару́еш перашару́еце
3-я ас. перашару́е перашару́юць
Прошлы час
м. перашарава́ў перашарава́лі
ж. перашарава́ла
н. перашарава́ла
Загадны лад
2-я ас. перашару́й перашару́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перашарава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перашарава́ць сов.

1. перетере́ть; перечи́стить;

2. (трением разделить на части) перетере́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перашарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Вышараваць нанава, яшчэ раз. Перашараваць падлогу.

2. Вышараваць, пашараваць усё, многае.

3. Шаруючы чым‑н., перацерці, перарэзаць на часткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перашаро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перашараваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перашарава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перашараваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перашарава́ны

1. перетёртый; перечи́щенный;

2. перетёртый;

1, 2 см. перашарава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перашарсці́ць ’знішчыць, прамарнатравіць’ (Нас., Юрч.), перашараваць ’знішчаць, растрачваць, перавесці’ (Юрч. СНЛ). Да пера (гл.) і тшарсціць, семантыка якога відочная з тлумачэння ў Насовіча — ’перанасіць па адной шарсцінцы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)