перашале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

1. Ашалець — пра ўсіх, многіх.

Што вы ўсе перашалелі тут?

2. Пасля буйнага, разгульнага жыцця супакоіцца, стаць разважлівым.

З цягам часу хлопец перашалее, адумаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перашале́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перашале́ю перашале́ем
2-я ас. перашале́еш перашале́еце
3-я ас. перашале́е перашале́юць
Прошлы час
м. перашале́ў перашале́лі
ж. перашале́ла
н. перашале́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час перашале́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перашале́ць сов., разг. (остепениться) перебеси́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перашале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Пасля буйнага, разгульнага жыцця, свавольства ўціхамірыцца, стаць спакойным, разважлівым, сталым. Часам сябе цешыў .. [Сяргей Іванавіч] надзеяй, што Таіса ўрэшце перашалее і адумаецца, таму і цяпер шанаваў яе, купляў ёй падарункі. Марціновіч.

2. Ашалець — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перебеси́ться сов.

1. (взбеситься — о многих) пашале́ць, падурэ́ць;

2. перен. (остепениться) разг. перашале́ць, перадурэ́ць, перавар’ява́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)