перачыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Прачытаць нанава.

П.

Кузьму Чорнага.

2. Прачытаць многа чаго-н.

П. усе газеты.

|| незак. перачы́тваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перачыта́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перачыта́ю перачыта́ем
2-я ас. перачыта́еш перачыта́еце
3-я ас. перачыта́е перачыта́юць
Прошлы час
м. перачыта́ў перачыта́лі
ж. перачыта́ла
н. перачыта́ла
Загадны лад
2-я ас. перачыта́й перачыта́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перачыта́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перачыта́ць сов., в разн. знач. перечита́ть;

усяго́ не ~та́еш — всего́ не перечита́ешь;

гэ́ту кні́жку ва́рта п.э́ту кни́жку сто́ит перечита́ть (перече́сть)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перачыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Прачытаць усё, многае. [Рыма] перачытала ўсё, што знайшлося ў партызан. Васілеўская.

2. Прачытаць нанава, яшчэ раз. Аляксандра Пятроўна.. некалькі разоў перачытала пісьмо і не ведала, як адказаць сыну. Каршукоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паперачы́тваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Перачытаць усё, многае.

П. праграмныя творы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перечита́ть сов. перачыта́ць, мног. паперачы́тваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перачы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перачытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перачыта́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перачытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перачы́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перачытваць — перачытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перече́стьII сов., разг. (перечитать) перачыта́ць, мног. паперачы́тваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)