пераці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., каго-што.

1. Моцна сціснуць, здушыць, туга перавязаць, сцягнуць чым-н.

П. аорту.

2. Ціскам раздзяліць на часткі, расплюшчыць у якім-н. месцы.

П. змяю колам.

|| незак. пераціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераці́снуць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераці́сну пераці́снем
2-я ас. пераці́снеш пераці́снеце
3-я ас. пераці́сне пераці́снуць
Прошлы час
м. пераці́снуў пераці́снулі
ж. пераці́снула
н. пераці́снула
Загадны лад
2-я ас. пераці́сні пераці́сніце
Дзеепрыслоўе
прош. час пераці́снуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пераці́снуць сов.

1. пережа́ть, зажа́ть; (крепко перевязать — ещё) перетяну́ть, перехвати́ть;

2. раздави́ть;

п. ко́лам змяю́ — раздави́ть колесо́м змею́;

3. (смять всё, многое) передави́ть;

п. усе́ я́гады — передави́ть все я́годы;

4. тип. (оттиснуть заново) перети́снуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. каго-што. Моцна сціснуць, здушыць. Пераціснуць аорту пальцамі. □ Адзін [крот] залез галавой у пастку, спружына пераціснула яму шыю. Жычка. / у безас. ужыв. Слова «спазніўся» Барашкін не мог вымавіць і змоўк — пераціснула горла. Савіцкі. // Вельмі туга перавязаць, абвязаць, сцягнуць чым‑н. Якаву ўдалося першаму падпаўзці да.. [Паўла Іванавіча], жгутом са сваёй кашулі пераціснуць нагу вышэй раны. Кулакоўскі. Раман склаў усё ў вузел і пераціснуў яго папругай. Чарнышэвіч.

2. каго-што. Ціскам раздзяліць на часткі, расплюшчыць у якім‑н. месцы. Пераціснуць змяю колам.

3. што. Спец. Зрабіць паўторны адбітак чаго‑н. на чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перети́снуть сов., типогр. пераці́снуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераціснуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папераціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пераціснуць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пережа́тьI сов.

1. (всё, многое или заново) пераці́снуць, мног. папераціска́ць;

2. (чрезмерно нажать) пераці́снуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераці́снуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пераціснуць.

2. у знач. прым. Шчыльна сціснуты, прыціснуты. Дасюль яшчэ балела пераціснутая шыя і шчымеў гуз на галаве. Нядзведскі. — Жах які, — праз зубы, праз пераціснутае горла выдушыла яна. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

передави́ть сов.

1. (о всех, многих) перадушы́ць, падушы́ць;

передави́ть клопо́в перадушы́ць (падушы́ць) клапо́ў;

2. (о всём, многом) падушы́ць, парасціска́ць;

передави́ть все я́годы падушы́ць (парасціска́ць) усе́ я́гады;

3. (сдавить) прост. пераці́снуць;

передави́ть но́гу пераці́снуць нагу́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)