перахо́дны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
перахо́дны |
перахо́дная |
перахо́днае |
перахо́дныя |
| Р. |
перахо́днага |
перахо́днай перахо́днае |
перахо́днага |
перахо́дных |
| Д. |
перахо́днаму |
перахо́днай |
перахо́днаму |
перахо́дным |
| В. |
перахо́дны (неадуш.) перахо́днага (адуш.) |
перахо́дную |
перахо́днае |
перахо́дныя (неадуш.) перахо́дных (адуш.) |
| Т. |
перахо́дным |
перахо́днай перахо́днаю |
перахо́дным |
перахо́днымі |
| М. |
перахо́дным |
перахо́днай |
перахо́дным |
перахо́дных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
перахо́дны, -ая, -ае.
1. Прызначаны для пераходу куды-н.
П. тунэль.
П. экзамен.
2. Прамежкавы, які з’яўляецца пераходам ад аднаго стану да другога.
П. перыяд.
Пераходныя гаворкі.
3. Пра вытворчыя і спартыўныя ўзнагароды: які перадаецца новаму пераможцу ў спаборніцтве, барацьбе.
П. кубак.
П. вымпел.
4. Які пералічваецца, пераносіцца на наступны год (спец.).
Пераходныя фонды.
Пераходная тэма.
5. У граматыцы: пра дзеяслоў, які патрабуе пасля сябе дапаўнення ў вінавальным склоне без прыназоўніка.
|| наз. перахо́днасць, -і, ж. (да 2 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перахо́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для пераходу куды‑н. Пераходны тунель. Пераходны люк.
2. Які з’яўляецца пераходам ад аднаго стану да другога; прамежкавы. Пераходны перыяд. Пераходныя гаворкі. □ Гэта была пераходная пара года: яшчэ не дыхаў зазімак, але і сівец, што кусціўся пад дубам, не паспеў пацямнець ад дажджоў. Даніленка. [Раіса] была ў тым пераходным узросце, калі забываюцца дзіцячыя гульні, калі дзяўчына лічыць сябе ўжо дарослай і баіцца, што цікавасць да малодшых будзе вытлумачана як уласная нясталасць. Шамякін.
3. Які перадаецца, пераходзіць ад аднаго да другога. Пераходны чырвоны сцяг. Пераходны вымпел.
4. Які пераходзіць, пераносіцца на наступны год. Пераходныя сумы. Пераходныя фонды. Пераходная тэма.
5. У граматыцы — якому ўласціва пераходнасць і які патрабуе пасля сябе дапаўнення ў вінавальным склоне без прыназоўніка (пра дзеяслоў). Пераходныя і непераходныя дзеясловы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
переходя́щий
1. прич. які́ (што) перахо́дзіць;
2. прил. перахо́дны;
переходя́щее зна́мя перахо́дны сцяг;
переходя́щие су́ммы бухг. перахо́дныя су́мы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. кім-чым. Карыстаючыся прыборамі, рычагамі і пад., рэгуляваць ход, рух, работу каго‑, чаго‑н. Кіраваць машынай. Кіраваць канём. □ Вадзік трымаў у руках вудачкі, Сашка кіраваў лодкай. Гамолка. // Рабіць уплыў на развіццё чаго‑н., на ход якога‑н. працэсу. — Не можам кіраваць сонечным святлом, дык трэба кіраваць зямлёю. Кулакоўскі. / Пра сродкі кіравання чым‑н. Па быстрыні човен імчыць, як маторка, толькі паспяваў, кіраваць вяслом. Гамолка.
2. кім-чым. Быць на чале чаго‑н., накіроўваць дзейнасць каго‑, чаго‑н. Кіраваць дзяржавай. □ Мікалай Каржанец сам згадзіўся кіраваць гаспадаркай і на цвёрдыя ногі паставіць калгас. Бялевіч. // Накіроўваць чые‑н. ўчынкі, дзеянні, быць пабуджальнай прычынай, пачаткам чаго‑н. Пачуццё любві да роднай зямлі кіравала аўтарам, калі ён выступіў з крытыкай побыту і нораваў польскіх магнатаў, шляхты і іх абслугі. Казека. // Разм. Мець уладу над кім‑н., распараджацца кім‑н. Зараз жа знайшоў [Крушынскі] тлумачэнне: «Жонка кіруе старым...». Бядуля. // Дырыжыраваць хорам, аркестрам. Кіраваць аркестрам.
3. Разм. Тое, што і кіравацца (у 2 знач.). Брычка зварочвае на поплаў, кіруе проста да стагоў. Асіпенка.
4. каго-што. Разм. Паказваць каму‑, чаму‑н. пэўны напрамак; накіроўваць. Праз рачныя броды Кіраўнік атрада Кіруе падводы. Куляшоў.
5. чым. У граматыцы — патрабаваць пасля сябе пэўнага ўскоснага склону. Пераходныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)