перахва́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто перахватвае, ідзе каму-н. наперарэз.

Самалёт-п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перахва́тчык

‘самалёт’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перахва́тчык перахва́тчыкі
Р. перахва́тчыка перахва́тчыкаў
Д. перахва́тчыку перахва́тчыкам
В. перахва́тчык перахва́тчыкі
Т. перахва́тчыкам перахва́тчыкамі
М. перахва́тчыку перахва́тчыках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перахва́тчык

‘асоба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перахва́тчык перахва́тчыкі
Р. перахва́тчыка перахва́тчыкаў
Д. перахва́тчыку перахва́тчыкам
В. перахва́тчыка перахва́тчыкаў
Т. перахва́тчыкам перахва́тчыкамі
М. перахва́тчыку перахва́тчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перахва́тчык м. перехва́тчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перахва́тчык, ‑а, м.

Той, хто перахватвае што‑н. Самалёт-перахватчык. □ — Падняць перахватчыкаў... — усхвалявана загадаў начальнік галоўнага каманднага пункта. Алешка. Быў знаёмы з плытагонамі, прыходзіў у захапленне ад перахватчыкаў, смелых і дужых людзей, якія дапамагалі плытагонам прыстаць да берага, а потым правесці каравая плытоў пад мост. Маўзон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раке́та-перахва́тчык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. раке́та-перахва́тчык раке́ты-перахва́тчыкі
Р. раке́ты-перахва́тчыка раке́т-перахва́тчыкаў
Д. раке́це-перахва́тчыку раке́там-перахва́тчыкам
В. раке́ту-перахва́тчык раке́ты-перахва́тчыкі
Т. раке́тай-перахва́тчыкам
раке́таю-перахва́тчыкам
раке́тамі-перахва́тчыкамі
М. раке́це-перахва́тчыку раке́тах-перахва́тчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раке́та-перахва́тчык (род. раке́ты-перахва́тчыка) ж. раке́та-перехва́тчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перехва́тчик в разн. знач. перахва́тчык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раке́та-перехва́тчик воен. раке́та-перахва́тчык, род. раке́ты-перахва́тчыка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)