ператрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Пратрымаць надта доўга.

П. хлеб у печы.

П. негатывы ў праявіцелі.

2. Патрымаць неаднаразова ў сваіх руках што-н. або ўсё, многае.

Многа кніг ператрымаў у сваіх руках.

|| незак. ператры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ператры́мка, -і, ДМ -мцы, ж. (спец.).

П. пры фатаграфаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ператрыма́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ператрыма́ю ператрыма́ем
2-я ас. ператрыма́еш ператрыма́еце
3-я ас. ператрыма́е ператрыма́юць
Прошлы час
м. ператрыма́ў ператрыма́лі
ж. ператрыма́ла
н. ператрыма́ла
Загадны лад
2-я ас. ператрыма́й ператрыма́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час ператрыма́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ператрыма́ць сов., в разн. знач. передержа́ть;

п. хлеб у пе́чы — передержа́ть хлеб в печи́;

п. зды́мкі ў праяві́целі — передержа́ть сни́мки в прояви́теле;

мно́га кніг ~ма́ў у сваі́х рука́х — мно́го книг передержа́л в свои́х рука́х

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ператрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Пратрымаць вельмі доўга, даўжэй, чым трэба. Ператрымаць негатывы ў праявіцелі. Ператрымаць хлеб у печы.

2. Патрымаць неаднаразова ў сваіх руках што‑н. або ўсё, многае. Спачатку [Маша] падавала цяжкія снапы барабаншчыку: ёй хацелася ператрымаць іх усе ў сваіх руках. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

передержа́ть сов., в разн. знач. ператрыма́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ператры́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ператрымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператрыма́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ператрымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпячы́, -пяку́, -пячэ́ш, -пячэ́; -пячо́м, -печаце́, -пяку́ць; -пёк, -пякла́, -ло́; -пячы́; -пе́чаны; зак., што.

Ператрымаць у печы.

А. хлеб так, што скарынка адстала.

|| незак. адпяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ператры́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Дзеянне паводле дзеясл. ператрымліваць — ператрымаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бараба́ншчык, ‑а, м.

1. Салдат або піянер, які адбівае такт на барабане пры маршыроўцы; музыкант аркестра, які іграе на барабане.

2. Працаўнік, які падае снапы ў барабан малатарні. Маша.. падавала цяжкія снапы барабаншчыку: ёй хацелася ператрымаць іх усе ў сваіх руках. Шамякін.

•••

Адстаўной казы барабаншчык (іран.) — чалавек, які не заслугоўвае ніякай увагі, з якім ніхто не лічыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)