перасячэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Месца, дзе перасякаецца што-н.

Пункт перасячэння прамых ліній.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасячэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перасячэ́нне перасячэ́нні
Р. перасячэ́ння перасячэ́нняў
Д. перасячэ́нню перасячэ́нням
В. перасячэ́нне перасячэ́нні
Т. перасячэ́ннем перасячэ́ннямі
М. перасячэ́нні перасячэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перасячэ́нне ср. пересече́ние;

пункт ~ння лі́ніймат. то́чка пересече́ния ли́ний

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасячэ́нне, ‑я, н.

Месца, дзе перасякаецца, перакрыжоўваецца што‑н. Пункт перасячэння прамых ліній.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасе́к, ‑у, м.

Разм. Месца, дзе перасякаецца што‑н.; перасячэнне, перакрыжаванне. На перасеку .. вуліц, каля саменькай школы, стаяў высачэзны крыж. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пракро́чваць, пракрочываць ’грашыць’ (Нас.), прабачэннепераход, перасячэнне граніцы’ (трох., Сл. ПЗБ). З польск. przekroczwać ’пераступаць; парушаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

транс...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: а) рух цераз якую‑н. прастору, перасячэнне яе, напрыклад: трансарктычны, трансатлантычны, трансакіянскі; б) размяшчэнне за межамі чаго‑н., напрыклад: трансальпійскі; в) перадача ці абазначэнне пры дапамозе чаго‑н., напрыклад: транслітарацыя.

[Лац. trans — цераз, скрозь.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перасе́кі: у пэрэсікэ, у пырысыку ’від саржавага перапляцення (па чатыры пары)’ (драг., Уладз.). Да пера- і сек- < сячы (гл.). Параўн. перасекперасячэнне’ і перасеча (< прасл. *(per)‑sekja) ’тс’ (Дуж–Душ., ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пересече́ние перасячэ́нне, -ння ср.; (перекрещение) перакрыжава́нне, -ння ср.; (скрещение) скрыжава́нне, -ння ср.;

то́чка пересече́ния ли́ний мат. пункт перасячэ́ння лі́ній;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ро́гель ’пояс, які злучае дзве кроквы паміж сабой’ (кам., Нар. сл.). З польск., параўн. вялікапольск. rygle ’тс’, якое з ням. Riegel з тым жа значэннем (Басара, Terminol., 2, 51); ‑о‑ ў першым складзе пад уплывам рог, рогіперасячэнне схілаў страхі’ (ц.-палес., усх.-палес., Нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)