перасцерагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; -цяро́г, -церагла́, -ло́; -церажы́; -цярэ́жаны; зак., каго (што).

Даць параду асцерагацца чаго-н., папярэдзіць.

П. аб небяспецы.

|| незак. перасцерага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасцерагчы́

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перасцерагу́ перасцеражо́м
2-я ас. перасцеражэ́ш перасцеражаце́
3-я ас. перасцеражэ́ перасцерагу́ць
Прошлы час
м. перасцяро́г перасцераглі́
ж. перасцерагла́
н. перасцерагло́
Загадны лад
2-я ас. перасцеражы́ перасцеражы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перасцяро́гшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перасцерагчы́ сов. предостере́чь, остере́чь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасцерагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; пр. перасцярог, ‑сцерагла, ‑ло; заг. перасцеражы; зак., каго.

Даць параду асцерагацца чаго‑н. такога, што можа прычыніць шкоду; папярэдзіць аб небяспецы. — Не заводзься з імі! — перасцерагла дзеда бабка Наста. Колас. Дзяўчына без гуку перасцерагла хлопцаў, прыўзняўшы палец да вуснаў. Мурашка. // Засцерагчы ад небяспекі. Я стаў каля хлопчыка так, каб засланіць сабою дарогу і перасцерагчы на выпадак, калі б ён захацеў бегчы на сярэдзіну. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

остере́чь сов. перасцерагчы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

предостере́чь сов. перасцерагчы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асцерагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; -цяро́г, -церагла́, -ло́; -ражы́; зак., каго-што.

Перасцерагчы, папярэдзіць.

А. сябра.

|| незак. асцерага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасцерага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасцерагчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасцярэ́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перасцерагчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перасцярога ’тое, што засцерагае ад небяспекі’ (ТСБМ, Гарэц., Шат.), перэсцеро́га ’тс’, пірасцярога ’тс’ (ТС), ’папярэджанне’ (Варл.), перасцерагчы́ ’папярэдзіць’ (Касп.; ашм., Сл. ПЗБ), ст.-бел. перестерегати ’захоўваць, пільнаваць; выконваць, падтрымліваць’; укр. зах.-валын. пиристирига́те ’прытрымлівацца пэўных нормаў’, ст.-рус. перестерегати ’пільна ахоўваць’. Узнікла ў выніку кантамінацыі польск. przestroga і ўсх.-слав. перестерегать. Гл. таксама перастрога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)