перастро́іцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перастро́юся перастро́імся
2-я ас. перастро́ішся перастро́іцеся
3-я ас. перастро́іцца перастро́яцца
Прошлы час
м. перастро́іўся перастро́іліся
ж. перастро́ілася
н. перастро́ілася
Загадны лад
2-я ас. перастро́йся перастро́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час перастро́іўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перастро́іцца¹, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак.

Пераключыцца на новую радыёхвалю.

Радыст хутка перастроіўся на новую хвалю.

|| незак. перастро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. перастро́йка, -і, ДМо́йцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перастро́іцца², -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак.

1. Размясціцца па-іншаму, змяніўшы свой строй (у 1 знач.).

Калона хутка перастроілася.

2. Змяніць сваё жыццё, працу і пад.

П. на новы лад (перан.).

|| незак. перастро́йвацца, -аецца.

|| наз. перастрае́нне, -я, н. (да 1 знач.).

П. на маршы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перастро́іцца I сов. (в рядах и т.п.) перестро́иться;

ро́та ху́тка ~ро́ілася — ро́та бы́стро перестро́илась

перастро́іцца II сов., в разн. знач. перестро́иться;

п. на і́ншую хва́лю — перестро́иться на другу́ю волну́;

ён ху́тка ~ро́іўся — он бы́стро перестро́ился

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перастро́іцца, ‑строюся, ‑строішся, ‑строіцца; зак.

1. Змяніць свой строй, размясціцца ў страі іначай. Перастроіліся роты. □ Самалёты парамі пабеглі на старт і цесным строем ірванулі ў паветра .. Яшчэ на развароце заднія падцягнуліся, перастроіліся, і група лягла на курс. Алешка.

2. Пераключыцца на прыём іншых радыёхваль.

3. Змяніць намеры, планы, арганізацыю свайго жыцця, працы і пад. Як .. [Лясніцкі] хутка перастроіўся! Колькі прайшло таго часу, як ён з такім вось энтузіязмам сеяў і будаваў. А сёння — такі салдат. Нібы ўсё жыццё толькі і займаўся тым, што ваяваў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастро́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перастроіцца.

2. Зал. да перастройваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастро́йвацца I несов., возвр., страд. перестра́иваться; см. перастро́іцца I, перастро́йваць I

перастро́йвацца II несов., возвр., страд. перестра́иваться; см. перастро́іцца II, перастро́йваць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перабудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

1. Пабудавацца іначай, нанава або ў іншым месцы.

2. Змяніцца карэнным чынам; перастроіцца. За пасляваенныя гады сельская гаспадарка паспела перабудавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здво́іцца, здвоіцца; зак.

1. Зрабіцца падвоеным, здвоеным (у 2 знач.). Ніткі здвоіліся. Дратва здвоілася.

2. Перастроіцца, стаўшы ў два рады (пра кожны рад у страі). Рады здвоіліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перестро́иться

1. (изменить направление, порядок и т. п. своей работы) перабудава́цца;

2. воен., перастройка, -кі ж., перастро́іцца, перашыхтава́цца;

ро́та быстро́ перестро́илась ро́та ху́тка перастро́ілася (перашыхтава́лася);

3. радио перайсці́;

перестро́иться на другу́ю волну́ перайсці́ на і́ншую хва́лю;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)