пераста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.

1. каго-што. Паставіць на другое месца.

П. лямпу на другі стол.

П. словы ў сказе.

2. што. Зрабіць нанава (хату, печ і пад.), перарабіць.

|| незак. перастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. перастано́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераста́віць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераста́ўлю пераста́вім
2-я ас. пераста́віш пераста́віце
3-я ас. пераста́віць пераста́вяць
Прошлы час
м. пераста́віў пераста́вілі
ж. пераста́віла
н. пераста́віла
Загадны лад
2-я ас. пераста́ў пераста́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час пераста́віўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераста́віць несов., в разн. знач. переста́вить;

п. мэ́блю — переста́вить ме́бель;

п. сло́вы ў ска́зе — переста́вить слова́ в предложе́нии;

п. ха́ту — переста́вить избу́;

п. нагу́ — переста́вить но́гу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак.

1. што. Паставіць на другое месца. Пераставіць лямпу на другі стол. □ [Волька] узяла кветкі і пераставіла на акно, каб не так кідаліся ў вочы. Мікуліч. // Разм. Замяніць парадак чаго‑н. Пераставіць словы ў сказе. □ Можна напісаць на гэту тэму другі твор, .. але ў гэтым — ні замяніць, ні пераставіць нічога нельга, усё зроблена па закону абумоўленасці і неабходнасці. «Полымя».

2. што. Расставіць што‑н. іначай, на іншыя месцы. [Зіна] не толькі прыбрала, а і па-свойму пераставіла і стол, і крэслы, і тахту. Шыцік. Але аднойчы я прынесла смятану з крамы, і слоікі ў халадзільніку выпадкова пераставіла. Савіцкі. // каго. Разм. Размясціць каго‑н. больш зручна для выканання якіх‑н. абавязкаў. Пераставілі людзей, і атрымалася, што тыя ж аперацыі можна рабіць меншай колькасцю рабочых. Шыцік.

3. што. Пабудаваць, зрабіць нанава (хату, печ і пад.), перарабіць. Я з бацькам дуб пілую на штандары (Патрэбна ў хаце пераставіць печ). Гаўрусёў.

4. што. Разм. Перамяніць, перайначыць. — Чалавек, калі захоча, натуру можа пераставіць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переста́вить сов. пераста́віць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераста́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераста́ўлены в разн. знач. переста́вленный; см. пераста́віць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакамутава́ць

‘пераключыць, пераставіць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перакамуту́ю перакамуту́ем
2-я ас. перакамуту́еш перакамуту́еце
3-я ас. перакамуту́е перакамуту́юць
Прошлы час
м. перакамутава́ў перакамутава́лі
ж. перакамутава́ла
н. перакамутава́ла
Загадны лад
2-я ас. перакамуту́й перакамуту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перакамутава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Кілды́шыць ’тармасіць, валтузіць’ (Сцяшк.). Слова балт. паходжання. Параўн. літ. keldinti ’перасунуць, пераставіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перастаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да пераставіць (у 1–3 знач.).

•••

Ледзь ногі перастаўляць — тое, што і ледзь ногі цягнуць (гл. цягнуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)