перасе́сці, -ся́ду, -ся́дзеш, -ся́дзе; -се́ў, -се́ла; -ся́дзь; зак.

1. Устаўшы з аднаго месца, сесці на другое.

П. на канапу.

2. Зрабіць перасадку (у 2 знач.).

П. на цеплаход.

3. Засесці (у горле і пад.).

Бульба перасела ў горле.

|| незак. пераса́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.) і перасяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасе́сці

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перася́ду перася́дзем
2-я ас. перася́дзеш перася́дзеце
3-я ас. перася́дзе перася́дуць
Прошлы час
м. перасе́ў перасе́лі
ж. перасе́ла
н. перасе́ла
Загадны лад
2-я ас. перася́дзь перася́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час перасе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

перасе́сці сов.

1. в разн. знач. пересе́сть;

п. на друго́е крэ́сла — пересе́сть на друго́й стул;

п. на парахо́д — пересе́сть на парохо́д;

2. застря́ть;

бу́льба ў го́рле ~се́ла — карто́шка в го́рле застря́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; пр. перасеў, ‑села; заг. перасядзь; зак.

1. Устаўшы з аднаго месца, сесці на другое. [Клара] гулка бахнула вечкамі парты, устала і папрасіла ў Веры Іванаўны, класнага кіраўніка, дазволіць ёй перасесці на другую парту. Б. Стральцоў. Ганна Сцяпанаўна перасела на мяккае крэсла, адкуль было зручней глядзець. Шыцік.

2. Перайсці з аднаго транспарту на другі, каб ехаць далей. Перасесці з цягніка на самалёт. □ Дзесьці па дарозе да Масквы, на адной з невялікіх станцый, я павінен буду выйсці з цягніка, перасесці ў глыбокія сялянскія мажары і ехаць у Віхораўскі калгас. Галавач. // Перайсці на іншую работу, памяняць месца работы. З калгаснага трактара к таму часу перасеў [Анкуда] на тралёвачнік. Карамазаў.

3. Засесці (у горле і пад.). Бульба ў горле перасела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераса́джвацца гл. перасесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасяда́ць гл. перасесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пересе́сть сов. перасе́сці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераса́джвацца несов., возвр., страд. переса́живаться; см. перасе́сці I, пераса́джваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераса́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перасесці (у 1, 2 знач.).

2. Зал. да перасаджваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)