перасе́дзець
дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
перасе́джу |
перасе́дзім |
| 2-я ас. |
перасе́дзіш |
перасе́дзіце |
| 3-я ас. |
перасе́дзіць |
перасе́дзяць |
| Прошлы час |
| м. |
перасе́дзеў |
перасе́дзелі |
| ж. |
перасе́дзела |
| н. |
перасе́дзела |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
перасе́дзь |
перасе́дзьце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
перасе́дзеўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
перасе́дзець сов., разг. пересиде́ть;
хлеб ~дзеў — хлеб пересиде́л
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перасе́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць і перасядзе́ць, -джу́, -дзі́ш, -дзі́ць; -сядзі́м, -седзяце́, -сядзя́ць; зак.
1. Прасядзець дзе-н. больш, чым трэба.
Пераседзеў на тыдзень даўжэй у камандзіроўцы.
2. Сапсавацца ад доўгага сядзення (пра хлеб у печы).
Хлеб пераседзеў і адпёкся.
3. каго (што). Прасядзець даўжэй за каго-н.
Перасядзеў усіх у бібліятэцы.
4. што. Прабыць дзе-н. некаторы час.
П. дождж у хаце.
5. Адседзець да здранцвення.
П. нагу.
|| незак. перасе́джваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перасе́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць і перасядзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
1. Прасядзець, прабыць дзе‑н. даўжэй, чым трэба. // Сапсавацца ад доўгага сядзення (у печы і пад.). Хлеб пераседзеў і адпёкся.
2. каго. Прасядзець, пасядзець даўжэй за каго‑н. Неяк, пераседзеўшы ў бібліятэцы ўсіх, нават самых старанных да вучэння, мы спускалася з Трусам па сходах. Лужанін. [Андрэй] бачыць, як яна ходзіць па лазні, нават не сагнецца — Верна не баіцца духу, пераседзела б на палку любога мужчыну з вёскі. Пташнікаў. Закаханых перасядзець было нельга: яны не развітваліся да світання. Навуменка.
3. што і без дап. Праседзець, прабыць дзе‑н. некаторы час, чакаючы канца чаго‑н. Пераседзець ноч каля агню. Пераседзець дождж у хаце. □ Бацька пераседзеў недзе ў людзей вечар. Чорны. — Труслівага смерць і на печы знойдзе, — адрэзаў Сымон Балатніцкі. — У кустах не пераседзіш. Гурскі. [Дзед Мікалай] расказваў, што перасядзеў у Махавым усю страляніну, пакуль нашы не прыйшлі. Сяркоў.
4. што. Адседзець да здранцвення. Пераседзець нагу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасядзе́ць гл. пераседзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перасядзе́ць,
гл. пераседзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераседзець, перасядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пересиде́ть сов., в разн. знач. перасе́дзець, перасядзе́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перасе́джваць несов., в разн. знач. переси́живать; см. перасе́дзець, перасядзе́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адсе́дзецца, ‑седжуся, ‑седзішся, ‑садзіцца; зак.
Перабыць, пераседзець які‑н. час у бяспечным месцы, ратуючыся ад чаго‑н., чакаючы зручнага моманту для чаго‑н. Перад самай атакай.. [Кныш] схаваўся ў траншэі,.. каб там адседзецца. Няхай. // перан. Ухіліцца ад працы, выканання свайго абавязку. І пасля сходу Дзям’ян на работу не выйшаў. Спадзяваўся як-небудзь адседзецца, пакуль Курловіча не заменяць другім. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)