пераса́дачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пераса́дачны пераса́дачная пераса́дачнае пераса́дачныя
Р. пераса́дачнага пераса́дачнай
пераса́дачнае
пераса́дачнага пераса́дачных
Д. пераса́дачнаму пераса́дачнай пераса́дачнаму пераса́дачным
В. пераса́дачны (неадуш.)
пераса́дачнага (адуш.)
пераса́дачную пераса́дачнае пераса́дачныя (неадуш.)
пераса́дачных (адуш.)
Т. пераса́дачным пераса́дачнай
пераса́дачнаю
пераса́дачным пераса́дачнымі
М. пераса́дачным пераса́дачнай пераса́дачным пераса́дачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераса́дачны в разн. знач. переса́дочный;

~ныя машы́ны — переса́дочные маши́ны;

~ныя раслі́ны — переса́дочные расте́ния;

~ная ста́нцыя — переса́дочная ста́нция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераса́дачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць для перасадкі раслін. Перасадачная машына. // Прызначаны для перасаджвання, які можна, патрэбна перасаджваць (пра расліны).

2. Які мае адносіны да перасадкі (у 2 знач.). Перасадачная станцыя. Перасадачны білет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераса́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

1. гл. перасадзіць.

2. мн. -і, -дак. Пераход для прадаўжэння язды з аднаго транспартнага сродку на другі.

Ехаць з дзвюма перасадкамі.

|| прым. пераса́дачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасадзі́ць, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны; зак.

1. каго (што). Прымусіць перасесці, пасадзіць на іншае месца, прапанаваць абмяняцца месцамі.

П. вучня на першую парту. П. пасажыраў з аднаго аўтобуса ў другі.

2. што. Выкапаўшы (расліну), пасадзіць у іншым месцы.

П. кветкі.

3. што. Зрэзаўшы, або выразаўшы (частку косці, тканкі, орган), перанесці для прыжыўлення на іншым месцы або ў другім арганізме.

П. нырку.

4. што. Насадзіць, надзець на што-н. другое.

П. сякеру на другое тапарышча.

5. каго (што). Памагчы каму-н. пералезці цераз што-н.

П. дзіця цераз парог.

6. каго-што. Пасадзіць усё, многае або ўсіх, многіх.

За свой век ён многа дрэў перасадзіў.

Акупанты перасадзілі ў турмы нямала людзей.

|| незак. пераса́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—5 знач.).

|| наз. пераса́джванне, -я, н. (да 2 і 3 знач.) і пераса́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 1—4 знач.).

Зрабіць перасадку пасажыраў на другі самалёт.

Перасадка дрэў.

Перасадка скуры.

|| прым. пераса́дачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

П. матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

переса́дочный пераса́дачны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)