перарадзі́цца, -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; зак.

1. Рэзка змяніцца, абнавіцца, стаць зусім іншым.

П. духоўна.

2. Страціць свае папярэднія каштоўныя якасці, уласцівасці, вырадзіцца.

Пшаніца перарадзілася.

|| незак. перараджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. перараджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перарадзі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перараджу́ся пераро́дзімся
2-я ас. пераро́дзішся пераро́дзіцеся
3-я ас. пераро́дзіцца пераро́дзяцца
Прошлы час
м. перарадзі́ўся перарадзі́ліся
ж. перарадзі́лася
н. перарадзі́лася
Загадны лад
2-я ас. перарадзі́ся перарадзі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час перарадзі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перарадзі́цца сов., в разн. знач. перероди́ться;

пшані́ца ~дзі́лася — пшени́ца перероди́лась;

ён духо́ўна ~дзі́ўся — он духо́вно перероди́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перарадзі́цца, ‑раджуся, ‑родзішся, ‑родзіцца; зак.

1. Рэзка змяніцца, стаць зусім іншым. Быццам ніхто пра яго, даваеннага, паганага слова сказаць не мог, а прыйшлі немцы — перарадзіўся чалавек. Быкаў. Можна дапусціць, што на вайне чалавек перарадзіўся, стаў лепшым, але з апавядання гэтага не відаць. «ЛіМ».

2. Страціць свае папярэднія каштоўныя якасці, уласцівасці; вырадзіцца. Пшаніца перарадзілася. □ [Папас Ігнатавіч:] — Здавалася б, ненатуральна, свойская яблыня не можа перарадзіцца, а вось жа перарадзілася. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перараджэ́нне, -я, н.

1. гл. перарадзіцца.

2. Страта былога светапогляду, сацыяльнага аблічча пад уздзеяннем чужога асяроддзя, ідэалогіі.

Маральнае п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перероди́ться в разн. знач. перарадзі́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перараджа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перарадзіцца.

2. Зал. да перараджаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перараджа́цца несов., возвр., страд. перерожда́ться; см. перарадзі́цца, перараджа́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перараджэ́нне, ‑я, н.

1. Стан паводле знач. дзеясл. перараджацца — перарадзіцца.

2. Пагард. Страта свайго былога светапогляду пад уплывам варожай ідэалогіі. Ідэйнае перараджэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змяніцца, перамяніцца, ператварыцца, пераўтварыцца, пераўвасобіцца, змяніць выгляд, змяніць аблічча; перайначыцца, з'іначыцца, паіначаць, перавярнуцца, абярнуцца, перакінуцца (разм.); адмяніцца (абл.); вырадзіцца, перарадзіцца, перарасці, перайсці (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)