перапыні́цца, -ыню́ся, -ы́нішся, -ы́ніцца; зак.

Прыпыніцца на кароткі час.

Размова перапынілася.

|| незак. перапыня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапыні́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перапыню́ся перапы́німся
2-я ас. перапы́нішся перапы́ніцеся
3-я ас. перапы́ніцца перапы́няцца
Прошлы час
м. перапыні́ўся перапыні́ліся
ж. перапыні́лася
н. перапыні́лася
Загадны лад
2-я ас. перапыні́ся перапыні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час перапыні́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перапыні́цца сов. прерва́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапыні́цца, ‑пынюся, ‑пынішся, ‑пыніцца; зак.

Спыніцца, прыпыніцца на кароткі час, перарвацца. Падпісаўшы колькі паперак, Варанецкі перапыніўся і прыкурыў люльку. Скрыган. Калі на нейкі час перапыніўся мінамётны абстрэл, Марыя высунула галаву з акопчыка. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прерва́ться перарва́цца; (прекратиться) перапыні́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапыня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да перапыніцца.

2. Зал. да перапыняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапыня́цца несов.

1. прерыва́ться; см. перапыні́цца;

2. страд. прерыва́ться; приостана́вливаться; остана́вливаться, заде́рживаться; см. перапыня́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пресе́чься

1. перарва́цца, перапыні́цца;

2. (прекратиться) спыні́цца; (оборваться) абарва́цца;

го́лос пресе́кся го́лас абарва́ўся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пересе́чься сов.

1. перасячы́ся; перакрыжава́цца; (скреститься) скрыжава́цца; см. пересека́ться;

2. перен. (о речи, голосе) разг. абарва́цца; перапыні́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перарва́цца, ‑рвецца; зак.

1. Разарвацца, парвацца надвае, на часткі. Вяроўка перарвалася. Ланцуг перарваўся.

2. Перапыніцца, спыніцца на некаторы час. Нарада перарвалася. Гаворка перарвалася. □ [Андрэй] быў рад, што сябар выйшаў на волю. У той жа час было шкада, што перарвалася сяброўства. Колас. Голас раптам, нібы ад спалоху, знізіўся. Нейкі момант праліпеў дрыжуча, кволенька, а потым перарваўся зусім. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)