перапхну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перапхну́ перапхнё́м
2-я ас. перапхне́ш перапхняце́
3-я ас. перапхне́ перапхну́ць
Прошлы час
м. перапхну́ў перапхну́лі
ж. перапхну́ла
н. перапхну́ла
Загадны лад
2-я ас. перапхні́ перапхні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перапхну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перапхну́ць сов., разг.

1. (через что-л.) перетолкну́ть, перепихну́ть;

2. (пихая, переместить) перепихну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Разм.

1. Штурхаючы, перамясціць куды‑н. або цераз што‑н. [Халуста:] — Каб гэты прывад быў на колах.., то яго раз-два і перапхнуў на другое прыгуменне. Чарнышэвіч.

2. Тое, што і перапхаць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапіхну́ць сов., см. перапхну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перепихну́ть сов., прост. перапхну́ць, перапіхну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перетолкну́ть сов., разг. перапіхну́ць, перапхну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапхну́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Тое, што і перапхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да перапхаць.

2. Незак. да перапіхнуць, перапхнуць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапі́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да перапхаць.

2. Незак. да перапіхнуць, перапхнуць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)