перамята́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перамята́ю перамята́ем
2-я ас. перамята́еш перамята́еце
3-я ас. перамята́е перамята́юць
Прошлы час
м. перамята́ў перамята́лі
ж. перамята́ла
н. перамята́ла
Загадны лад
2-я ас. перамята́й перамята́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перамята́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перамята́ць несов., в разн. знач. перемета́ть; см. пераме́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перамята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перамесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераме́тваць несов., см. перамята́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перамята́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да перамятаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перемета́тьIII несов. (к перемести́) перамята́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перамята́цца несов., страд. перемета́ться; см. перамята́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сме́цце, ‑я, н.

1. Дробныя адкіды, рэшткі чаго‑н., якія збіраюцца ў дамах, на вуліцы і пад., дробныя часцінкі, якія забруджваюць што‑н. Ніна зноў пачала перамятаць падлогу. Зграбла смецце, вынесла на двор. Асіпенка. Праз шчыліны ў акне цягне гарам: у агародзе маці паліць смецце і сухі бульбоўнік. Пташнікаў. // перан. Разм. Пра што‑н. непатрэбнае, лішняе. Твой свет разбурыцца, старога ладу смецце Вятры вясновыя па свеце разнясуць. Панчанка. [Алена:] — Ох, і дурная ж ты, Анютка, ох, і смецця ж у цябе ў галаве!.. Краўчанка.

2. Разм. Драбяза, што‑н. дробнае, нязначнае. Буйную рыбу прадалі, асталося адно смецце.

3. перан. Разм. Пра што‑н. мізэрнае, нязначнае, нікчэмнае; дрэнь. І сапраўды, акінуўшы вокам удзельнікаў нарады, можна было ўпэўнена сказаць, што сярод прысутных смецця не было. Хведаровіч. Сабакі, хлопцы, трэба! — з усёй катэгарычнасцю заяўляе.. [Адам]. — У нас смецце, а не сабакі. Ракітны.

•••

Выносіць смецце з дому (хаты) гл. выносіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)