перамы́ць, -мы́ю, -мы́еш, -мы́е; -мы́ты; зак., каго-што.

1. Вымыць нанава.

П. сподак.

2. Вымыць усё, многае, усіх, многіх.

П. увесь посуд.

|| незак. перамыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перамы́ю перамы́ем
2-я ас. перамы́еш перамы́еце
3-я ас. перамы́е перамы́юць
Прошлы час
м. перамы́ў перамы́лі
ж. перамы́ла
н. перамы́ла
Загадны лад
2-я ас. перамы́й перамы́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перамы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перамы́ць сов., в разн. знач. перемы́ть; (бельё — ещё) перестира́ть;

п. по́суд — перемы́ть посу́ду;

п. дзяце́й — перемы́ть дете́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перамы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., каго-што.

1. Памыць, вымыць нанава, яшчэ раз. Перамыць падлогу. Перамыць бялізну.

2. Памыць, вымыць усё, многае або ўсіх, многіх. Перамыць усіх дзяцей. □ Мы з Надзеяй хутка прыбралі стол, перамылі посуд. Савіцкі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размыць. У адным месцы вада .. перамыла грэблю, і рагазінцы з грабарскімі рыдлёўкамі хадзілі ўціхамірваць стыхію. Сабаленка. / у безас. ужыв. Дарогу тут перамыла ўжо метраў на восем ўшыркі. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перемы́ть сов.

1. (всё, многое) памы́ць, перамы́ць;

2. (заново) перамы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перестира́ть сов.

1. (всё, многое) перамы́ць, памы́ць;

2. (заново) перамы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перамы́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перамыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамываць — перамыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перамыць.

•••

Перамываць кветачкі (косці) — абгаворваць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамы́ты в разн. знач. перемы́тый; перести́ранный; см. перамы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)