пераме́рці

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - перамро́м
2-я ас. - перамраце́
3-я ас. перамрэ́ перамру́ць
Прошлы час
м. перамё́р перамё́рлі
ж. перамё́рла
н. перамё́рла
Загадны лад
2-я ас. - перамры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перамё́ршы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераме́рці сов., разг. перемере́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераме́рці, ‑мрэ; ‑мром, ‑мраце, ‑мруць; пр. перамёр, ‑мерла; зак.

Разм. Памерці — пра ўсіх, многіх. — Ад сухотаў перамерлі ўсе мае браты. Падыходзіць і мая чарга... Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перемере́ть сов., прост. вы́мерці, пераме́рці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́мерці, ‑мра; зак.

1. Перамерці, не пакінуўшы патомства. Многія віды жывёл вымерлі яшчэ ў дагістарычную пару. // Загінуць ад недагляду. Вымер вулей пчол. // Перавесціся, знікнуць (пра расліны).

2. Абязлюдзець, апусцець у выніку смерці жыхароў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)