пераме́рзнуць, -ну, -неш, -не; -мёрз, -ме́рзла; зак.

1. Моцна змерзнуць, азябнуць.

П. у дарозе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загінуць ад марозу (пра многіх, многае).

Усе кветкі перамерзлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераме́рзнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераме́рзну пераме́рзнем
2-я ас. пераме́рзнеш пераме́рзнеце
3-я ас. пераме́рзне пераме́рзнуць
Прошлы час
м. перамё́рз пераме́рзлі
ж. пераме́рзла
н. пераме́рзла
Загадны лад
2-я ас. пераме́рзні пераме́рзніце
Дзеепрыслоўе
прош. час перамё́рзшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераме́рзнуць сов.

1. перемёрзнуть, перезя́бнуть, передро́гнуть;

п. у даро́зе — перемёрзнуть в доро́ге;

2. (погибнуть от холода) перемёрзнуть;

усе́ кве́ткі ~злі — все цветы́ перемёрзли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Моцна змерзнуць, перазябнуць. Перамерзнуць у дарозе. □ Жанчыны перамерзлі на полі, а тут яшчэ падняўся ветрык і прабіраў да касцей. Чарнышэвіч.

2. Загінуць ад марозу, холаду — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Усе кветкі перамерзлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Перамерзнуць, моцна змерзнуць.

Перакалеў, едучы дамоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамёрзлы перемёрзший; см. пераме́рзнуць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перезя́бнуть сов., разг. перазя́бнуць, пераме́рзнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перамярза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перамерзнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перазя́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Моцна азябнуць; перамерзнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

передро́гнуть сов., разг. пераме́рзнуць, перазя́бнуць; перакалаці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)