пераме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Змераць або памераць нанава, яшчэ раз.

П. куплены адрэз.

2. Змераць, памераць усё, многае.

П. усе ўчасткі.

3. перан. Шмат прайсці, пахадзіць па якой-н. тэрыторыі (разм.).

Многа дарог мне прыйшлося п. сваімі нагамі.

|| незак. перамяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.) і пераме́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераме́раць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераме́раю пераме́раем
2-я ас. пераме́раеш пераме́раеце
3-я ас. пераме́рае пераме́раюць
Прошлы час
м. пераме́раў пераме́ралі
ж. пераме́рала
н. пераме́рала
Загадны лад
2-я ас. пераме́рай пераме́райце
Дзеепрыслоўе
прош. час пераме́раўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пераме́раць сов., в разн. знач. переме́рить, переме́рять

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Змераць, памераць нанава, яшчэ раз. Перамераць куплены адрэз. □ Павел перамераў крокамі абодва пакоі — у дзяўчат ён быў крыху большы. Шахавец. Большасць галасоў паказала, што ўсю прыбалотную зямлю трэба перамераць і перарэзаць. Чорны.

2. Змераць, памераць усё, многае. Перамераць усё збожжа. Перамераць усе прысядзібныя ўчасткі.

3. перан. Разм. Шмат прайсці, пахадзіць па якой‑н. тэрыторыі. З таго часу шмат прайшло гадоў. Многа дарог перамералі мае ногі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамяра́ць гл. перамераць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

переме́рить сов., в разн. знач. пераме́раць;

переме́рить хлеб в закрома́х пераме́раць збо́жжа ў засе́ках;

переме́рить костю́м пераме́раць касцю́м;

переме́рить мно́го шляп пераме́раць мно́га капелюшо́ў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераме́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перамераць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераме́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перамераць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перамераць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераме́р, ‑у, м.

Дзеянне паводле дзеясл. перамерваць — перамераць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)