перамалаці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перамалачу́ перамало́цім
2-я ас. перамало́ціш перамало́ціце
3-я ас. перамало́ціць перамало́цяць
Прошлы час
м. перамалаці́ў перамалаці́лі
ж. перамалаці́ла
н. перамалаці́ла
Загадны лад
2-я ас. перамалаці́ перамалаці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перамалаці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перамалаці́ць сов.

1. в разн. знач. перемолоти́ть;

2. перен., разг. (перебить во множестве) переколоти́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перамалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

1. Абмалаціць яшчэ раз, нанава. Перамалаціць акалот.

2. Памалаціць, абмалаціць усё, многае. Перамалаціць усе снапы.

3. перан. Разм. Пабіць, паламаць усё, многае. Град перамалаціў усе шыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перемолоти́ть сов.

1. (всё, многое) перамалаці́ць, змалаці́ць, перамалаці́ць;

2. (заново) перамалаці́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перамало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перамалаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамало́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перамалаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамало́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перамалочваць — перамалаціць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамало́т, ‑у, М ‑лоце, м.

Дзеянне паводле дзеясл. перамалаціць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамало́чаны

1. в разн. знач. перемоло́ченный;

2. перен., разг. переколо́ченный;

1, 2 см. перамалаці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак.

Разм.

1. што. Трасучы, абіваючы, акалаціць усё, многае. Дзеці перакалацілі ўсе яблыкі ў садзе.

2. што. Абмалаціць нанава, яшчэ раз; перамалаціць, перабіць. Перакалаціць снапы аўса.

3. што. Абмалаціць усё, многае.

4. што. Трасучы, пераварочваючы, перабраць, перагледзець у пошуках каго‑, чаго‑н. Паліцыянты перакалацілі, перавярнулі ўсё дагары нагамі, але нічога і нікога не знайшлі. Сабаленка.

5. безас. каго. Перастаць, скончыць калаціць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)