пералічэ́нне, -я, н.

1. гл. пералічыць.

2. Пералічаная, пераведзеная каму-н. сума (спец.).

Паступіла п. на бягучы рахунак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пералічэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пералічэ́нне пералічэ́нні
Р. пералічэ́ння пералічэ́нняў
Д. пералічэ́нню пералічэ́нням
В. пералічэ́нне пералічэ́нні
Т. пералічэ́ннем пералічэ́ннямі
М. пералічэ́нні пералічэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пералічэ́нне ср.

1. перечисле́ние; см. пералічы́ць 4;

2. (перечисленная сумма) перечисле́ние;

3. перечисле́ние, пе́речень м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пералічэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пералічаць — пералічыць (у 4 знач.).

2. Сума, пералічаная на чый‑н. рахунак.

3. Спіс якіх‑н. назваў, прымет і пад. Дзед Талаш і Мартын Рыль былі запісаны ў асобны спісак з пералічэннем прымет, па якіх можна пазнаць іх. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералічы́ць, -ічу́, -ічыш, -ічыць; -ічаны; зак.

1. каго-што. Злічыць нанава.

П. кнігі паўторна.

2. каго-што. Злічыць адно за другім усё, усіх.

П. прысутных.

3. каго-што. Назваць, упамянуць усіх, усё.

П. недахопы.

4. што. Падлічваючы, падаць у другіх велічынях, адзінках.

П. фунты ў кілаграмы.

5. што. Перавесці, залічыўшы на іншы рахунак.

П. пяць мільёнаў рублёў на будаўніцтва.

Пералічыць на пальцах каго-што (разм.) — назваць (пра колькасць каго-, чаго-н.).

|| незак. пералі́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 знач.) і пераліча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2—5 знач.); наз. пералічэ́нне, -я, н.

Плаціць па пералічэнні.

|| наз. пералі́к, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перечисле́ние ср.

1. (действие) пералічэ́нне, -ння ср.;

2. бухг. пералічэ́нне, -ння ср.;

3. (перечень) пералі́к, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перечёт м., разг. пералічэ́нне, -ння ср., пералі́к, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асігно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Дакумент, адрасаваны банку распарадчыкам крэдыту, паводле якога банк праводзіць выплату або пералічэнне асігнаванай сумы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пересчёт м. пералі́к, -ку м., пералічэ́нне, -ння ср., пералі́чванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дале́й, прысл.

1.

Выш. ст. да прыслоўя далёка. Бачыць вока далёка, а розум яшчэ д. (прыказка).

2. Наперадзе, на пэўнай адлегласці.

Д., за жытам, пачынаецца бярэзнік.

3. Затым, потым, у далейшым.

Д. усё будзе добра.

4. Працягваючы пачатае.

Чытаць д.

І гэтак далей (скарочана і г.д.) — ужыв. ў канцы пералічэння як указанне на тое, што пералічэнне можа быць працягнута.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)