перале́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Дзіцяня свойскай жывёлы паўгадавога ўзросту (якое толькі пералетавала).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перале́так

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перале́так перале́ткі
Р. перале́тка перале́ткаў
Д. перале́тку перале́ткам
В. перале́тка перале́ткаў
Т. перале́ткам перале́ткамі
М. перале́тку перале́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перале́так, -тка м. полугодова́лый телёнок (ягнёнок и т.п.)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перале́так, ‑тка, м.

Цяля, ягня і пад. свойская жывёла прыблізна паўгадавога ўзросту (якая толькі пералетавала). Са Сцяпанавага двара імкліва выбегла цялушка-пералетак. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пярэ́летак, -тка м., см. перале́так

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перале́таваць (пірале́таваць) ’прабыць перажыць лета’ (Варл.), бяроз. пырылі́туваты ’тс’ (ЖНС), перале́так, перале́тка, ’пералетавалы бычок ці жарабя; свойская жывёла, якая перажыла адно лета’ (ТСБМ, Бяльк., Касп.; докш., Янк. Мат.; докш., паст., Сл. ПЗБ; усх.-бел., зах.-палес., ЛА, 1); укр. перелі́тувати ’правесці лета’, перелі́тка ’карова, якая целіцца праз год’, рус. переле́това́ть ’пражыць, правесці, праляжаць лета’, переле́ток ’гадавалы воўк’, ’гадавалая цялушка, жарабя’, польск. przelatek ’воўк, які нарадзіўся ў мінулым годзе’, славен. prelętováti ’правесці лета’, серб.-харв. прѐлетити ’тс’. Прасл. *per‑lětovati. Да пера і ле́та, ле́таваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)