перакі́дваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перакі́дваю перакі́дваем
2-я ас. перакі́дваеш перакі́дваеце
3-я ас. перакі́двае перакі́дваюць
Прошлы час
м. перакі́дваў перакі́двалі
ж. перакі́двала
н. перакі́двала
Загадны лад
2-я ас. перакі́двай перакі́двайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перакі́дваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перакі́дваць несов., см. перакіда́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакі́даць, перакінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакі́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Кідаючы, перамясціць у іншае месца ўсё, многае.

П. дровы з двара пад павець.

2. Скідаць, злажыць нанава, іначай.

П. стог сена.

|| незак. перакі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кінуць цераз каго-, што-н. ці далей за якую-н. мяжу.

П. мяшок з аднаго пляча на другое.

П. мяч за рысу.

2. што. Палажыць што-н. упоперак чаго-н. для пераправы.

П. кладку цераз ручай.

3. перан., каго-што. Перамясціць, адправіць на іншае месца.

П. тэхніку ў раён меліярацыі.

П. брыгаду тэхнікаў на новы аб’ект.

|| незак. перакіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і перакі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перакі́дванне, -я, н. і перакі́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перешвы́ривать несов. перакіда́ць, перакі́дваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакі́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакідваць — перакі́даць, перакінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перебра́сывать несов.

1. (к переброса́ть) перакі́дваць;

2. (к перебро́сить) перакіда́ць, перакі́дваць; см. перебро́сить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакі́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перакінуцца.

2. Зал. да перакідваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шу́фель, -фля, мн. -флі, -фляў, м.

Шырокая і глыбокая лапата для перасыпання сыпучых рэчываў.

Перакідваць збожжа шуфлямі.

|| памянш. шу́флік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. шу́фельны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)