перакрыжава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; -жава́ны; зак., што.

1. Пакласці, правесці, перавязаць што-н. накрыж.

П. рамянямі скрынку.

2. перан. Сутыкнуць, пераплесці; скасаваць.

Вайна перакрыжавала нашы лёсы.

|| незак. перакрыжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакрыжава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перакрыжу́ю перакрыжу́ем
2-я ас. перакрыжу́еш перакрыжу́еце
3-я ас. перакрыжу́е перакрыжу́юць
Прошлы час
м. перакрыжава́ў перакрыжава́лі
ж. перакрыжава́ла
н. перакрыжава́ла
Загадны лад
2-я ас. перакрыжу́й перакрыжу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перакрыжава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перакрыжава́ць сов.

1. перекрести́ть, скрести́ть;

2. перен. скрести́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакрыжава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; зак., што.

1. Пакласці, правесці, перавязаць што‑н. накрыж. Гімнасцёрку на плячах перакрыжавалі дзве вільготныя паласы ад лямак парашута. Алешка.

2. перан. Сутыкнуць, пераплесці. А мы ж, брат, сустрэліся з ёй, пад Ржэвам. Вайна перакрыжавала нашы шляхі. Ракітны. // Скасаваць, перакрэсліць. Аўтаматызацыя і механізацыя, атамныя электрастанцыі, палёты на ракетах вакол зямлі нашчэнт перакрыжавалі ранейшы павольны тэмп жыцця. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакрыжо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакрыжаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

искрести́ть сов., разг. перакрыжава́ць, пакрыжава́ць; (вычеркнуть) вы́касаваць, вы́красліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перекрести́ть сов.

1. рел. перахрысці́ць;

2. (перечеркнуть) перакрэ́сліць;

3. (сложить крест-накрест) перакрыжава́ць, скрыжава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрести́ть сов.

1. (сложить крест-накрест) скрыжава́ць, скла́сці на́крыж, перакрыжава́ць;

2. перен. скрыжава́ць;

3. (подвергнуть скрещиванию) биол. скрыжава́ць;

скрести́ть мечи́ скрыжава́ць мячы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакрыжава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перакрыжаваць.

2. у знач. прым. Размешчаны крыж-накрыж. Старая кузня здавалася скалечанай пачварай. На фіялетавым небе выразна відаць былі перакрыжаваныя пахілыя кроквы. Асіпенка.

3. у знач. прым. Які праводзіцца ў двух перасякальных напрамках (пра сяўбу, пасевы, апрацоўку пасеваў). Пасеяць перакрыжаваным спосабам.

4. у знач. прым. Спец. Накіраваны на адну і тую ж цэль з некалькіх бакоў. Перакрыжаваны агонь.

5. Які праводзіцца адначасова некалькімі асобамі (пра допыт, размову і пад.). Перакрыжаваны допыт.

•••

Перакрыжаванае апыленне гл. апыленне.

Перакрыжаваная рыфма гл. рыфма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)