перакаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

1. Коцячыся, перамясціцца куды-н.

Мяч перакаціўся за рысу поля.

2. Упаўшы, перавярнуцца, перакінуцца (разм.).

П. ад аднаго ўдару.

|| незак. перако́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).

|| прым. перака́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакаці́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перакачу́ся перако́цімся
2-я ас. перако́цішся перако́ціцеся
3-я ас. перако́ціцца перако́цяцца
Прошлы час
м. перакаці́ўся перакаці́ліся
ж. перакаці́лася
н. перакаці́лася
Загадны лад
2-я ас. перакаці́ся перакаці́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час перакаці́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перакаці́цца сов.

1. перекати́ться; (с боку на бок — ещё) перевали́ться;

мяч ~ці́ўся за ры́су — мяч перекати́лся за черту́;

2. прост. (упасть) перекувырну́ться; свали́ться с ног;

ён ад аднаго́ ўда́ру ~ці́ўся — он от одного́ уда́ра перекувырну́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

1. Коцячыся, перамясціцца. Афіцэр перакаціўся цераз канаву і кінуўся ў хмызняк. Васілеўская. // Разм. Перавярнуцца з аднаго боку на другі. Адам Лабека глуха застагнаў і паваліўся на бок, паволі падкурчыў адну нагу, потым другую. Боль не сунімаўся. Адам Лабека перакаціўся на спіну. Паслядовіч.

2. Перамясціцца па небасхілу з аднаго месца на другое (пра сонца, месяц і пад.). Сонца перакацілася на захад.

3. Хвалепадобна распаўсюдзіцца, разнесціся (пра гукі). Начную цішыню, як раскат грому, раскалоў стрэл. Ён узарваў спакой летняе ночы і перакаціўся рэхам у наваколлі. Чарнышэвіч.

4. Пракаціцца далей, чым трэба. Мяч перакаціўся за рысу.

5. Разм. Упаўшы, перавярнуцца, перакінуцца. Перакаціцца ад аднаго ўдару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перако́чвацца гл. перакаціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перекати́ться перакаці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перевали́ться сов. перавалі́цца; перавярну́цца; перакаці́цца; см. перева́ливатьсяI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перако́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перакаціцца (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Зал. да перакочваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перако́чвацца несов., возвр., страд. перека́тываться; перева́ливаться; см. перакаці́цца1, перако́чваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакулі́цца, ‑кулюся, ‑кулішся, ‑куліцца; зак.

Разм. Перавярнуцца дном, нізам уверх; паваліцца набок, абярнуцца. На павароце каля моста машына з’ехала пад адхон і перакулілася. Жычка. Бітончык, неасцярожна крануты нагою, перакуліўся, і малако пацякло па пыльным тратуары. Пальчэўскі. // Упаўшы, перавярнуцца на спіну, перакаціцца. Варона перакулілася дагары, выставіла ногі з сагнутымі кіпцюрамі і падрыхтавалася да абароны. Якімовіч. // Перавярнуцца цераз галаву. Цела мешкавата перагнулася, перакінулася цераз галаву і пляснула нагамі ў ваду. Лобан. // Перакінуцца цераз каго‑, што‑н. Перакуліцца цераз плот. □ [Міхась] не мог супакоіцца, пакуль знясілены, паранены ў абедзве нагі, той [Сёмка Ларывонаў] пад раніцу не перакуліўся цераз бруствер траншэі. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)