перакана́насць, -і, ж.

Цвёрдая ўпэўненасць у чым-н.

Сцвярджаць што-н. з вялікай перакананасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакана́насць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. перакана́насць
Р. перакана́насці
Д. перакана́насці
В. перакана́насць
Т. перакана́насцю
М. перакана́насці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перакана́насць ж. убеждённость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакана́насць, ‑і, ж.

Цвёрдая ўпэўненасць у чым‑н. Браты .. Ліскоўскія гаварылі многа, з вялікай перакананасцю, гаварылі так, як бы толькі ў іх адчынены вочы на ўсе праявы жыцця. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перако́нанасць, -і, ж.

Тое, што і перакананасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перако́нанасць ж., см. перакана́насць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упэ́ўненасць, -і, ж.

1. гл. упэўнены.

2. Цвёрдая вера ў каго-, што-н., перакананасць у чым-н.

У. у сваіх сілах.

У. у сябрах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убеждённость перакана́насць, -ці ж., перако́нанасць, -ці ж.; упэ́ўненасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

предубежде́ние ср., предубеждённость ж. прадузя́тая ду́мка (по́гляд, перакана́насць); прадузя́тасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перако́нанасць, ‑і, ж.

Цвёрдая ўпэўненасць у чым‑н.; перакананасць. [Старшыня:] — Адно толькі трэба: жывое жаданне, цвёрдая пераконанасць у перавазе калектыўнай формы гаспадаркі над старой, распыленай, дробнай. Колас. [Антона] здзівілі не словы, а іх інтанацыя, пераконанасць Клаўдзі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)