перазя́бнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перазя́бну перазя́бнем
2-я ас. перазя́бнеш перазя́бнеце
3-я ас. перазя́бне перазя́бнуць
Прошлы час
м. перазя́б перазя́блі
ж. перазя́бла
н. перазя́бла
Дзеепрыслоўе
прош. час перазя́бшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перазя́бнуць сов., разг. перезя́бнуть, передро́гнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перазя́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Моцна азябнуць; перамерзнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перезя́бнуть сов., разг. перазя́бнуць, пераме́рзнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

передро́гнуть сов., разг. пераме́рзнуць, перазя́бнуць; перакалаці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Перамерзнуць, перазябнуць. [Сцяпан Віктаравіч:] — У самую халадэчу, вяртаючыся з вёскі, я здорава такі перакалеў. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Моцна змерзнуць, перазябнуць. Перамерзнуць у дарозе. □ Жанчыны перамерзлі на полі, а тут яшчэ падняўся ветрык і прабіраў да касцей. Чарнышэвіч.

2. Загінуць ад марозу, холаду — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Усе кветкі перамерзлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператрэ́сціся, ‑трасуся, ‑трасешся, ‑трасецца; ‑трасёмся, ‑трасяцеся; пр. ператросся, ‑трэслася і ‑траслася, ‑трэслася і ‑траслося; зак.

1. Змарыцца ад працяглага трасення. Дзеці ператрэсліся на калёсах за дарогу і не сталі есці.

2. Перазябнуць, празябнуць. Пастух ператросся за дзень на холадзе.

3. Пахвалявацца, патрывожыцца некаторы час. [Параска:] — Ператрэслася я. У адных [гаспадароў] дзве ночы начаваць баялася. Лобан.

4. Уладзіцца, упарадкавацца. [Начальнік] лёг у бальніцу. Праляжаў там з месяц, думаў, ужо ўсё ператрэслася, перацерлася за гэты час. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)