перазвані́ць, -ваню́, -во́ніш, -во́ніць; зак. (разм.).

1. Пазваніць, набраўшы зноў нумар тэлефона.

Дрэнна чуваць, перазваніце.

2. Пазваніць па тэлефоне ўсім, многім або з многіх месцаў.

П. усім знаёмым. 3 усіх таксафонаў перазваніў — не працуюць.

|| незак. перазво́ньваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перазвані́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перазваню́ перазво́нім
2-я ас. перазво́ніш перазво́ніце
3-я ас. перазво́ніць перазво́няць
Прошлы час
м. перазвані́ў перазвані́лі
ж. перазвані́ла
н. перазвані́ла
Загадны лад
2-я ас. перазвані́ перазвані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перазвані́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перазвані́ць сов., в разн. знач. перезвони́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перазвані́ць, ‑званю, ‑звоніш, ‑звоніць; зак.

1. Пазваніць зноў, яшчэ раз.

2. Пазваніць па тэлефоне ўсім, многім; абзваніць. Перазваніць усім знаёмым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перезвони́ть сов., разг. перазвані́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перазво́ньваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. перазваніць.

2. Званіць папераменна ці адначасова ва ўсе званы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перазво́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да перазваніць.

2. Званіць папераменна ва ўсе званы. // Звінець папераменна (пра званы, званочкі).

3. Папераменна звінець, удараючыся аб што‑н. або адно аб адно. Глуха гудзелі і перазвоньвалі металам гарматныя вежы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)