перагрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; -э́ты; зак., што.

Нагрэць вельмі моцна.

П. паяльнік.

|| незак. пераграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пераграва́нне, -я, н. і перагрэ́ў, -рэ́ву, м.

П. металу.

П. матора.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перагрэ́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перагрэ́ю перагрэ́ем
2-я ас. перагрэ́еш перагрэ́еце
3-я ас. перагрэ́е перагрэ́юць
Прошлы час
м. перагрэ́ў перагрэ́лі
ж. перагрэ́ла
н. перагрэ́ла
Загадны лад
2-я ас. перагрэ́й перагрэ́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перагрэ́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перагрэ́ць сов. перегре́ть; (металл, камень и т.п. — ещё) перекали́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., што.

1. Нагрэць вельмі моцна, больш, чым трэба. Перагрэць паяльнік. Перагрэць рухавік.

2. Спец. Нагрэць вышэй тэмпературы кіпення адпаведнай вадкасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перегре́ть сов. перагрэ́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераграва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перагрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераграва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераграваць — перагрэць і стан паводле знач. дзеясл. перагравацца — перагрэцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагрэ́ты

1. прич. перегре́тый; перекалённый; см. перагрэ́ць;

2. прил. перегре́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напячы́, -пяку́, -пячэ́ш, -пячэ́; -пячо́м, -печаце́, -пяку́ць; напёк, -пякла́, -кло́; -пячы́; -пе́чаны; зак.

1. чаго. Спячы нейкую колькасць.

Н. пірагоў.

2. што. Моцна нагрэць, перагрэць на сонцы, печы і пад. (разм.).

Н. ногі на пяску.

3. каго-што. Апячы крапівой; наджаліць (пра насякомых; разм.).

|| незак. напяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перагрэ́ў, ‑грэву, м.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераграваць — перагрэць і стан паводле знач. дзеясл. перагравацца — перагрэцца. Новы матор паставілі, перагрэвы зніклі, агрэгат мог працаваць хоць і цэлыя суткі без перапынку. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)