перагрэ́цца, -э́юся, -э́ешся, -э́ецца; зак.

1. Нагрэцца надта моцна.

Матор перагрэўся.

2. Знаходзячыся доўга пад сонечнымі прамянямі, у лазні і пад., нанесці гэтым сабе шкоду.

П. на сонцы.

|| незак. пераграва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. пераграва́нне, -я, н. і перагрэ́ў, -рэ́ву, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перагрэ́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перагрэ́юся перагрэ́емся
2-я ас. перагрэ́ешся перагрэ́ецеся
3-я ас. перагрэ́ецца перагрэ́юцца
Прошлы час
м. перагрэ́ўся перагрэ́ліся
ж. перагрэ́лася
н. перагрэ́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час перагрэ́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перагрэ́цца сов. перегре́ться; (о металле, камне и т.п. — ещё) перекали́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.

1. Пагрэцца вельмі моцна, больш, чым трэба. [Шафёр:] — Зірніце, аж у двух месцах радыятар прабіты. Вада ўся выцекла, і матор перагрэўся. Сабаленка.

2. Знаходзячыся доўга пад сонечнымі праменямі, у лазні і інш., нанесці шкоду свайму здароўю. Перагрэцца на сонцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перегре́ться перагрэ́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напячы́ся, -пяку́ся, -пячэ́шся, -пячэ́цца; -пячо́мся, -печаце́ся, -пяку́цца; напёкся, -пякла́ся, -кло́ся; -пячы́ся; зак. (разм.).

Моцна нагрэцца, перагрэцца на сонцы, печы і пад.

Н. на пляжы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераграва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераграваць — перагрэць і стан паводле знач. дзеясл. перагравацца — перагрэцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераграва́цца несов., возвр., страд. перегрева́ться; перека́ливаться; перакаля́ться; см. перагрэ́цца, пераграва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагрэ́ў, ‑грэву, м.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераграваць — перагрэць і стан паводле знач. дзеясл. перагравацца — перагрэцца. Новы матор паставілі, перагрэвы зніклі, агрэгат мог працаваць хоць і цэлыя суткі без перапынку. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перекали́ться

1. техн. перагартава́цца;

2. (чересчур нагреться) разг. перапалі́цца, перагрэ́цца;

3. (об орехах и т. п.) перапра́жыцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)