пераго́раць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераго́раю пераго́раем
2-я ас. пераго́раеш пераго́раеце
3-я ас. пераго́рае пераго́раюць
Прошлы час
м. пераго́раў пераго́ралі
ж. пераго́рала
н. пераго́рала
Загадны лад
2-я ас. пераго́рай пераго́райце
Дзеепрыслоўе
прош. час пераго́раўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пераго́раць ’перагараваць’ (лях., Сл. ПЗБ), ’агораць, справіцца з чым-небудзь’ (Нар. Гом.) трэба разглядаць разам з аго́раць ’што-небудзь зрабіць, набыць з цяжкасцю’, горны ’гаротны, сумны’ (БРС), якія да прасл. *gorati: серб.-харв. пре́гор ’перажыванне, гора, смутак, журба’, ’забыццё журбы’; чэш. horati ’гарэць’, ст.-польск. gorać ’палаць, палымнець’, польск. gora ’агонь на пашы, які распальваюць пастухі’, рус. гора́ть ’знішчацца агнём’. Форма *gorati — даволі старая ступень вакалізму кораня побач з *gorěti і *‑garati, параўн. літ. garúoti ’выпарвацца; моцна жадаць’ побач з літ. gorúoti ’моцна жадаць; працаваць да поту’ (Трубачоў, Эт. сл., 7, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)