перагла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Выгладзіць нанава або пагладзіць многа чаго-н.

П. усю бялізну.

|| незак. перагла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перагла́дзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перагла́джу перагла́дзім
2-я ас. перагла́дзіш перагла́дзіце
3-я ас. перагла́дзіць перагла́дзяць
Прошлы час
м. перагла́дзіў перагла́дзілі
ж. перагла́дзіла
н. перагла́дзіла
Загадны лад
2-я ас. перагла́дзь перагла́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час перагла́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перагла́дзіць сов., в разн. знач. перегла́дить, переутю́жить;

п. суке́нку — перегла́дить (переутю́жить) пла́тье;

п. усю́ бялі́зну — перегла́дить (переутю́жить) всё бельё

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

1. Пагладзіць прасам нанава, іначай, яшчэ раз.

2. Пагладзіць усё, многае. Перагладзіць усю бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переутю́жить сов. перапрасава́ць, перагла́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перегла́дить сов. перагла́дзіць; (утюгом) перапрасава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагла́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перагладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перагладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагла́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перагладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагла́джаны в разн. знач. перегла́женный, переутю́женный; см. перагла́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)