перагада́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перагада́ю перагада́ем
2-я ас. перагада́еш перагада́еце
3-я ас. перагада́е перагада́юць
Прошлы час
м. перагада́ў перагада́лі
ж. перагада́ла
н. перагада́ла
Загадны лад
2-я ас. перагада́й перагада́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перагада́ўшы

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перагада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Выказаць многія здагадкі, меркаванні. [Марыя:] — Ні я, ні бацькі мае нічога не ведалі пра яго [брата] з таго часу, як ён пайшоў у армію. Чаго толькі не перадумалі, чаго не перагадалі! Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пярэ́гад ’перыяд пагодлівага надвор’я паміж дажджамі’ (глус., Янк. Мат.), пярэ́гадам ’з перапынкамі’ (Сцяшк.; ст.-дар., Сл. ПЗБ). Да перагада́ць ’перадумаць, памяняць намер’, што да гада́ць ’мець намер, меркаваць, збірацца зрабіць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)