перагаво́рваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перагаво́рваю перагаво́рваем
2-я ас. перагаво́рваеш перагаво́рваеце
3-я ас. перагаво́рвае перагаво́рваюць
Прошлы час
м. перагаво́рваў перагаво́рвалі
ж. перагаво́рвала
н. перагаво́рвала
Загадны лад
2-я ас. перагаво́рвай перагаво́рвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перагаво́рваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перагаво́рваць несов.

1. разг. перегова́ривать; см. перагавары́ць 2;

2. (повторять сказанное) переска́зывать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагаво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да перагаварыць (у 3 знач.).

2. Паўтараць сказанае. Перагаворваць чужыя словы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; зак.

1. з кім. Абмяняцца думкамі, коратка пагаварыць.

П. адзін на адзін.

2. каго (што). Гучна, многа гаворачы, прымусіць замаўчаць іншых (разм.).

Яго не перагаворыш.

|| незак. перагаво́рваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабу́бніваць

‘перагаворваць, паўтараць чужыя словы сабе пад нос, выказваючы незадаволенасць (перабубніваць што-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перабу́бніваю перабу́бніваем
2-я ас. перабу́бніваеш перабу́бніваеце
3-я ас. перабу́бнівае перабу́бніваюць
Прошлы час
м. перабу́бніваў перабу́бнівалі
ж. перабу́бнівала
н. перабу́бнівала
Загадны лад
2-я ас. перабу́бнівай перабу́бнівайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перабу́бніваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перагаво́рвацца несов.

1. перегова́риваться;

2. страд., разг. переска́зываться; см. перагаво́рваць 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перагаво́ршчык ’перакладчык’ (Сл. ПЗБ., Мат. Гом., ТС, Скарбы). Ад перагаво́рваць, параўн. тураў. перэговора́ць ’пераказваць’. Аб суф. ‑шчык гл. Сцяцко, Афікс. наз., 75.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перамаўля́ць

‘перамаўляцца з кім-небудзь; перагаворваць што-небудзь і без прамога дапаўнення (пра каго-небудзь, што-небудзь, аб кім-небудзь, чым-небудзь); гаварыць даўжэй, больш за іншых, прымушаць замоўкнуць іншых (перамаўляць каго-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перамаўля́ю перамаўля́ем
2-я ас. перамаўля́еш перамаўля́еце
3-я ас. перамаўля́е перамаўля́юць
Прошлы час
м. перамаўля́ў перамаўля́лі
ж. перамаўля́ла
н. перамаўля́ла
Загадны лад
2-я ас. перамаўля́й перамаўля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перамаўля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перагаво́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Абменьвацца кароткімі фразамі. Спачатку хлопцы сядзелі моўчкі і толькі зрэдку перагаворваліся шэптам, баючыся спудзіць рыбу. Ваданосаў. За сталом было шумна; госці ажыўлена перагаворваліся, жартавалі, смяяліся, казалі тосты. Каршукоў.

2. Зал. да перагаворваць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)