перагаво́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перагаво́р перагаво́ры
Р. перагаво́ру перагаво́раў
Д. перагаво́ру перагаво́рам
В. перагаво́р перагаво́ры
Т. перагаво́рам перагаво́рамі
М. перагаво́ры перагаво́рах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перагаво́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. мн. Дзелавы абмен думкамі пры высвятленні якіх-н. пытанняў, умоў і пад.

Дыпламатычныя перагаворы.

2. Размова; кароткая спрэчка (разм.).

Заказаць міжгародні п.

П. з суседкай па размеркаванні плошчы калідора быў гарачы.

|| прым. перагаво́рны, -ая, -ае (да 2 знач.).

П. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перагаво́р, ‑у, м.

1. толькі мн. (перагаво́ры, ‑аў). Дзелавы абмен думкамі пры высвятленні якіх‑н. пытанняў, умоў і пад. Дыпламатычныя перагаворы. □ Пачынаючы з верасня 1920 г. Савецкая Расія вяла мірныя перагаворы з Польшчай. «Весці».

2. Разм. Размова. — Дзе ж ты быў цэлы дзень? — запытала .. [Марта] мужа. — А табе цікава ведаць? — Вядома, што цікава! — Зося нібы не чула гэтых перагавораў: яна .. цішком сядзела на лаве, абапёршыся локцем на стол. Гартны. [Наганаў:] А ў мяне сёння на міжгародняй перагавор. Губарэвіч. // Кароткая спрэчка. [Кравец:] — Нешта перагавор з жонкаю быў? Жывучы, братачка, усяго бывае. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэліміна́рны, -ая, -ае (спец.) Папярэдні, першапачатковы (перагавор, пагадненне).

Прэлімінарны дагавор.

|| наз. прэліміна́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)