пераві́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
пераўе́цца |
пераўю́цца |
| Прошлы час |
| м. |
пераві́ўся |
перавілі́ся |
| ж. |
перавіла́ся |
| н. |
перавіло́ся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
пераві́ўшыся |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пераві́цца несов. переви́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пераві́цца, пераўецца; пр. перавіўся, ‑вілася, ‑вілося; зак.
Сплёўшыся, звіўшыся, злучыцца; пераплесціся. Перавіліся галіны дрэва. □ Дымы розных гатункаў тытунёў і папярос перавіліся, перамяшаліся і цэлым воблакам звісалі пад нізкаю столлю сялянскай хаты. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавіва́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перавіцца.
2. Зал. да перавіваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавіва́цца несов., возвр., страд. перевива́ться; см. пераві́цца, перавіва́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заблы́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. У беспарадку пераплесціся, перавіцца, зблытацца (пра ніткі, валасы і пад.). Ніткі заблыталіся.
2. у чым. Аказацца аплеценым чым‑н., пазбаўленым магчымасці рухацца. Муха заблыталася ў павуцінні. □ Жоўты лісток з бярозы заблытаўся ў траве і вісеў у ёй. Чорны. Яська паправіў валасы на таткавай галаве, у іх заблытаўся дзядоўнік. Лынькоў.
3. перан.; у чым і без дап. Аказацца ў цяжкім становішчы з-за сваёй нявопытнасці, няўмеласці, памылкі і пад. — Нешта заблытаўся наш рахункавод, а я — няхай мне сорамна будзе прызнацца — таксама ў бухгалтэрыі не надта моцны. Брыль.
4. перан. Збіцца, страціць сувязь у думках, выказваннях і пад. Заблытацца ў разважаннях. □ Старшыня, які не чакаў такога павароту справы, заблытаўся і гаварыў, замест адказаў на пытанні Андрэя.., зусім іншае. Галавач.
5. перан. Стаць цяжкім для разумення, ускладніцца. Пытанне заблыталася.
6. Разм. Збіцца з дарогі, заблудзіць. З другога ж боку, гэты самы гук, драпежны і злосны, памагаў .. [Карагу] крыху аглядзецца і больш-менш пэўна вызначыць сваё становішча, бо ён заблытаўся ў незнаёмай мясцовасці. Колас. Горад вялікі, заблытацца ў ім не штука. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)