перавы́сіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перавы́шу перавы́сім
2-я ас. перавы́сіш перавы́сіце
3-я ас. перавы́сіць перавы́сяць
Прошлы час
м. перавы́сіў перавы́сілі
ж. перавы́сіла
н. перавы́сіла
Загадны лад
2-я ас. перавы́сь перавы́сьце
Дзеепрыслоўе
прош. час перавы́сіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перавы́сіць, -вы́шу, -вы́сіш, -вы́сіць; -вы́шаны; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Быць большым па колькасці, памеры, вазе і пад.

Вага спартсмена перавысіла 100 кг.

2. што. Перавыканаць норму, план і пад.

П. норму выпрацоўкі.

3. што. Выйсці за межы дазволенага.

П. свае паўнамоцтвы.

П. хуткасць руху.

4. каго (што). Аказацца лепш за каго-, што-н. у якіх-н. адносінах.

П. усіх сваёй спрытнасцю.

|| незак. перавыша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перавышэ́нне, -я, н.

План выкананы з перавышэннем.

П. улады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перавы́сіць сов.

1. превы́сить, превзойти́;

п. план — превы́сить (превзойти́) план;

2. (воспользоваться чем-л. в большей степени, чем дозволено) превы́сить;

п. свае́ правы́ — превы́сить свои́ права́;

п. ху́ткасць (ско́расць) — превы́сить ско́рость;

3. (обнаружить превосходство) превзойти́;

п. усіх спры́там — превзойти́ всех ло́вкостью

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перавы́сіць, ‑вышу, ‑высіш, ‑высіць; зак.

1. што. Перасягнуць які‑н. рубеж. Прадукцыя прамысловасці перавысіла даваенны ўзровень. □ Вада перавысіла плаціну і .. цякла цераз масток. Чорны. // Стаць большым за што‑н. Даходы перавысілі расходы. У воз тавараў перавысіў вываз. // Зрабіць больш, чым меркавалася, чым было прадугледжана. Перавысіць план. □ Прарыў у кавальскім цэху знішчылі. Нават перавысілі лічбы вытворчасці. Чорны.

2. што. Выйсці за вызначаныя або агульнапрынятыя нормы, межы чаго‑н. Перавысіць свае паўнамоцтвы. Перавысіць хуткасць руху.

3. каго. Выявіць перавагу над кім‑, чым‑н. Перавысіць усіх сваёй спрытнасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

превы́сить сов. перавы́сіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перавыша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавысіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавы́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавысіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавышэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перавышаць — перавысіць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацьмі́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; зак., каго-што.

1. Засланіўшы сабой, зрабіць нябачным.

Хмары зацьмілі сонца.

2. перан. Перавысіць у якіх-н. адносінах.

З. усіх непараўнанай прыгажосцю.

|| незак. зацьмява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераўзысці́

‘перасягнуць, перавысіць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераўзыду́ пераўзы́дзем
2-я ас. пераўзы́дзеш пераўзы́дзеце
3-я ас. пераўзы́дзе пераўзы́дуць
Прошлы час
м. пераўзышо́ў пераўзышлі́
ж. пераўзышла́
н. пераўзышло́
Загадны лад
2-я ас. пераўзыдзі́ пераўзыдзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пераўзышо́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)