перавары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ва́рыцца; зак.

Ад доўгага варэння стаць не такім, як трэба.

Мяса пераварылася.

|| незак. перава́рвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перавары́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. перава́рыцца перава́рацца
Прошлы час
м. перавары́ўся перавары́ліся
ж. перавары́лася
н. перавары́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перавары́цца сов. (слишком долго провариться) перевари́ться;

мя́са ~ры́лася — мя́со перевари́лось

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перавары́цца, ‑варыцца; зак.

1. Паварыцца нанава, яшчэ раз.

2. Сапсавацца, страціць некаторыя якасці ў выніку доўгага варэння; гатавання. А калі і зварыць, то радасці ад яды той мала: яна ці недасоленая, ці перасоленая, не даварыцца альбо пераварыцца, а то яшчэ і прыгарыць. Сачанка.

3. Перапрацавацца, засвоіцца ў працэсе стрававання. // перан. Разм. Успрыняцца, засвоіцца, перапрацавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перевари́ться

1. (заново свариться) перавары́цца;

2. (слишком долго провариться) перавары́цца;

3. (в процессе пищеварения) ператраві́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перава́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераварыцца.

2. Зал. да пераварваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перава́рвацца несов., возвр., страд. перева́риваться; см. перавары́цца, перава́рваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перава́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. пераварваць — пераварыць (у 1 знач.), пераварвацца — пераварыцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)