перава́льваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перава́льваю перава́льваем
2-я ас. перава́льваеш перава́льваеце
3-я ас. перава́львае перава́льваюць
Прошлы час
м. перава́льваў перава́львалі
ж. перава́львала
н. перава́львала
Загадны лад
2-я ас. перава́львай перава́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перава́льваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перава́льваць I несов., в разн. знач. перева́ливать; см. перавалі́ць I

перава́льваць II несов. (шерсть и т.п.) перева́ливать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перава́льваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераваліць ​1.

перава́льваць 2, ‑ае; незак.

Незак. да пераваліць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак.

1. што. Перамясціць, пералажыць, звальваючы (пры перагрузцы; спец. і разм.).

2. што і цераз што. Перайсці цераз горны хрыбет.

3. асаб. і безас. Перайсці які-н. колькасны або часавы рубеж.

Прабег машыны пераваліў за сотню тысяч кіламетраў.

Ужо пераваліла (безас.) за пяцьдзясят гадоў.

|| незак. перава́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перава́льванне, -я, н. (да 1 знач.), перава́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.; спец.) і перава́л, -у, м. (да 2 знач.).

|| прым. перава́лачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

П. пункт (таксама перан.: наогул пра месца перамяшчэння, перабазіравання чаго-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перева́ливатьIII несов. (шерсть, войлок) перава́льваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перава́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перавальваць ​1 — пераваліць ​1 (у 1, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перава́льванне I ср., в разн. знач. перева́лка ж., перева́л м.; см. перава́льваць I

перава́льванне II ср. перева́ливание; ср. перава́льваць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перева́ливатьII несов. (переходить) перава́льваць, перахо́дзіць; (переплывать) пераплыва́ць; см. перевали́тьII 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перава́львацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераваліцца ​1.

2. Нахіляцца то на адзін, то на другі бок у час руху. Лена планіруючы, перавальваюцца з крыла на крыло чатыры буслы. Брыль. «Газік» павольна перавальваўся з аднае калдобіны ў другую. Б. Стральцоў. Маглі б ісці хутчэй, але Фядора Антонаўка перавальвалася з нагі на нагу, нібы качка. Пестрак.

3. Зал. да перавальваць ​1.

перава́львацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да перавальваць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перава́львацца I несов.

1. в разн. знач. перева́ливаться; см. перавалі́цца I;

2. (о походке) перева́ливаться;

3. страд. перева́ливаться; см. перава́льваць I

перава́львацца II несов., возвр., страд. перева́ливаться; см. перавалі́цца II, перава́льваць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)