перава́жны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перава́жны перава́жная перава́жнае перава́жныя
Р. перава́жнага перава́жнай
перава́жнае
перава́жнага перава́жных
Д. перава́жнаму перава́жнай перава́жнаму перава́жным
В. перава́жны (неадуш.)
перава́жнага (адуш.)
перава́жную перава́жнае перава́жныя (неадуш.)
перава́жных (адуш.)
Т. перава́жным перава́жнай
перава́жнаю
перава́жным перава́жнымі
М. перава́жным перава́жнай перава́жным перава́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; зак.

1. над чым. Устанавіць сваю ўладу, панаванне.

Настаў такі час, калі бедната запанавала.

2. Пачаць бяздзейнае, панскае жыццё.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Настаць, устанавіцца.

Запанавала цішыня.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Зрабіцца пануючым, пераважным.

У вершах запанавала задумлівая элегія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́рта, ‑ы, ДМ карце; Р мн. карт; ж.

1. Зменшаны чарцёж зямной паверхні або яе часткі з пераважным улікам тых або іншых спецыяльных прымет. Геаграфічная карта. Тапаграфічная карта. Лінгвістычная карта. // Чарцёж зорнага неба або паверхні планеты. Астранамічная карта. Карта Месяца.

2. Адзін з цвёрдых папяровых лісткоў, якія складаюць набор (калоду) для гульні і адрозніваюцца паміж сабой па намаляваных на іх умоўных фігурах або ачках чатырох масцей. Калода карт. Тасаваць карты. Казырная карта. // мн. (ка́рты, карт). Гульня пры дапамозе такіх лісткоў. Гуляць у карты. □ Вечарамі зімой збіраліся малінаўцы да каго-небудзь на вячоркі, бесперапынна курылі і рэзаліся ў карты — у воза або ў дурня. Чарнышэвіч.

3. Ліст паперы, бланк, які трэба запоўніць спецыяльнымі звесткамі. Санаторная карта. Тэхналагічная карта.

•••

Контурная карта — геаграфічная карта, на якую нанесены абрысы вадаёмаў і сушы без назвы іх.

Нямая карта — вучэбная геаграфічная карта без абазначэння назваў.

Сінаптычная карта — геаграфічная карта, на якую нанесены звесткі аб надвор’і, атрыманыя адначасова ў розных месцах (служыць для прадказання надвор’я).

Зблытаць карты гл. зблытаць.

(І) карты ў рукі каму — пра таго, хто мае ўсе магчымасці, умовы для чаго‑н.

Карта (стаўка) біта — пра чый‑н. пройгрыш, правал.

Раскрыць карты гл. раскрыць.

Скласці карты гл. скласці.

Ставіць на карту гл. ставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)