пераважа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Мець перавагу ў чым-н.; займаць пануючае становішча.

Тут пераважаюць сосны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераважа́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пераважа́ю пераважа́ем
2-я ас. пераважа́еш пераважа́еце
3-я ас. пераважа́е пераважа́юць
Прошлы час
м. пераважа́ў пераважа́лі
ж. пераважа́ла
н. пераважа́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час пераважа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераважа́ць несов.

1. переве́шивать; переси́ливать; см. перава́жыць 4;

2. (занимать господствующее положение) преоблада́ть, превали́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераважа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Мець перавагу ў чым‑н.; займаць пануючае становішча. Як ні многа стралялі, як ні многа было вакол свінцу, сталі і пораху, але пах лісця пераважаў, нішто не магло заглушыць гэтага цёплага, прэлага водару вільготнай асенняй зямлі. Шамякін. Тут пераважаюць сосны, але густа расце і ядловец, і маладыя дудкі, і арэшнік. В. Вольскі. У дарэвалюцыйнай беларускай літаратуры пераважала паэзія і драматургія. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэвалі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак. (кніжн.).

Пераважаць, мець перавагу.

Павінны п. інтарэсы справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

преоблада́ть несов. пераважа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

превали́ровать несов., книжн. прэвалі́раваць, пераважа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэвалі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Кніжн. Мець перавагу; пераважаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перава́жыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перава́жу перава́жым
2-я ас. перава́жыш перава́жыце
3-я ас. перава́жыць перава́жаць
Прошлы час
м. перава́жыў перава́жылі
ж. перава́жыла
н. перава́жыла
Загадны лад
2-я ас. перава́ж перава́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час перава́жыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераважа́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад пераважаць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Найбольш пашыраны, распаўсюджаны; асноўны, пануючы. Пераважаючым у беларускай арфаграфіі з’яўляецца фанетычны прынцып пісьма. Юргелевіч. Крытычны рэалізм заваёўваў пазіцыі пераважаючага напрамку ў літаратуры. Казека.

3. Дзеепрысл. незак. ад пераважаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)