перабялі́ць, -бялю́, -бе́ліш, -бе́ліць; -бе́лены; зак., што.

1. Пабяліць нанава.

П. печ.

2. Пабяліць усё, многае.

За сезон перабяліў сотні пакояў.

3. Сапсаваць празмерным бяленнем.

П. палотны хлоркай (разм.).

4. Перапісаць з чарнавіка начыста (уст.).

П. рукапіс.

|| незак. перабе́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перабе́льванне, -я, н. і перабе́лка, -і, ДМ -лцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабялі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перабялю́ перабе́лім
2-я ас. перабе́ліш перабе́ліце
3-я ас. перабе́ліць перабе́ляць
Прошлы час
м. перабялі́ў перабялі́лі
ж. перабялі́ла
н. перабялі́ла
Загадны лад
2-я ас. перабялі́ перабялі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перабялі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перабялі́ць сов., в разн. знач. перебели́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перабялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑баліць; зак., што.

1. Пабяліць нанава, яшчэ раз. А што я зрабіў кепскае? Столь упрыгожыць кветкамі хацеў? Дык я ж мог сам перабяліць, калі б сказалі. Нядзведскі.

2. Пабяліць усё, многае. Перабяліць усе пакоі ў доме.

3. Разм. Сапсаваць празмерным бяленнем. Перабяліць палотны хлёркай.

4. Перапісаць з чарнавіка начыста. — От я зараз усыплю вам абодвум, — сказаў.. [Канстанцін Міхайлавіч], пачынаючы нешта накідваць алоўкам. Потым перабяліў напісанае на двух аркушыках і адсунуў убок. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабе́лка гл. перабяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабе́льванне гл. перабяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабе́льваць гл. перабяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перебели́ть сов.

1. (всё, многое) пабялі́ць, перабялі́ць;

2. (заново) перабялі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перабе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перабяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабе́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перабяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)