перабе́г

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перабе́г перабе́гі
Р. перабе́гу перабе́гаў
Д. перабе́гу перабе́гам
В. перабе́г перабе́гі
Т. перабе́гам перабе́гамі
М. перабе́гу перабе́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перабе́г, -гу м., разг. перебе́г

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перабе́г, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабягаць — перабегчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; -бе́г, -гла; -бяжы́; зак.

1. што і праз (цераз) што. Бягом пераадолець якую-н. прастору.

П. дарогу.

2. Бягом перамясціцца на другое месца.

П. з аднаго акопа ў другі.

3. перан. Перайсці на бок праціўніка (разм.).

|| незак. перабяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перабе́г, -у, м. і перабе́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Рабіць перабежкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабе́жчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто перабег на бок праціўніка.

|| ж. перабе́жчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перебе́г разг. перабе́г, -гу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перабе́гчы

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перабягу́ перабяжы́м
2-я ас. перабяжы́ш перабежыце́
3-я ас. перабяжы́ць перабягу́ць
Прошлы час
м. перабе́г перабе́глі
ж. перабе́гла
н. перабе́гла
Загадны лад
2-я ас. перабяжы́ перабяжы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перабе́гшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прысяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да прысесці.

2. Падгінаць, згінаць калені (пры хадзьбе). Плаўна рухаючы нагамі і прысядаючы, як на каньках, шпік перабег вуліцу. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адстрэ́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Адбівацца, страляючы. Людвік у міг вока перабег па кладках на другі бераг, залёг і стаў адстрэльвацца, каб затрымаць ворага. Кулакоўскі.

2. Зал. да адстрэльваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце, ‑бягуць; пр. перабег, ‑ла; заг. перабяжы; зак.

1. Перамясціцца бягом з аднаго месца ў другое, куды‑н. Перабегчы ў кусты. □ Мы перачакалі ў канаве, перабеглі далей, да лесу, і там трохі аддыхаліся. Лось. Ад гумна да хлява мігнуўся, перабег, прыгнуўшыся, нехта чужы. Брыль. // перан. Разм. Перавесціся, паступіць на другое месца працы, вучобы і пад. — Можа, на другі завод перабег? — разважна спытаў Піліп. — Наўрад, — усумніўся Васіль. — Хутчэй за ўсё махнуў дадому. Кулакоўскі.

2. што і праз (цераз) што. Прабегчы цераз што‑н., на процілеглы бок чаго‑н. Салдат перабег дарогу, скочыў праз канаву і, спатыкаючыся, накульгваючы, бег уздоўж руч[ая] ў глыб лесу. Лынькоў. [Сабака і Ліпка] перабеглі шашу, апынуліся на вузкай, абсаджанай дрэўцамі дарозе. Брыль. А калі пачало змяркацца, [Кірык] крадучыся абышоў па канаве сад, перабег цераз агарод і вярнуўся дадому. Ляўданскі.

3. перан. Перайсці на бок праціўніка; перайсці ў стан іншага лагера, групоўкі і пад. Баннік вырашыў так, што паліцыя — не так ужо і страшна: ён возьме зброю ў рукі і адразу перабяжыць да партызан. Федасеенка.

4. што і без дап. Забегчы далей, чым патрэбна. Перабегчы лішняе.

5. перан. Пралегчы, працягнуцца (пра дарогу, выцягнутую паласой прастору). Дарога па ўскрайку сяла Праз Плёсы мае перабегла І ў сэрцы тваім пралягла. Аўрамчык.

•••

Перабегчы дарогу каму — тое, што і перайсці дарогу каму (гл. перайсці).

(Чорная) кошка перабегла паміж кім гл. кошка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)