пераацані́ць, -цаню́, -цэ́ніш, -цэ́ніць; -цэ́нены; зак., каго-што.

1. Ацаніць нанава.

П. тавары.

2. Ацаніць занадта высока.

П. свае здольнасці.

|| незак. пераацэ́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. пераацэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

П. каштоўнасцей (таксама перан.: карэнны перагляд сваіх поглядаў, думак, ацэнак).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераацані́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераацаню́ пераацэ́нім
2-я ас. пераацэ́ніш пераацэ́ніце
3-я ас. пераацэ́ніць пераацэ́няць
Прошлы час
м. пераацані́ў пераацані́лі
ж. пераацані́ла
н. пераацані́ла
Загадны лад
2-я ас. пераацані́ пераацані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пераацані́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераацані́ць сов., в разн. знач. переоцени́ть;

п. тава́ры — переоцени́ть това́ры;

п. свае́ здо́льнасці — переоцени́ть свои́ спосо́бности

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераацані́ць, ‑цаню, ‑цэніш, ‑цаніць; зак., каго-што.

1. Ацаніць яшчэ раз, нанава. Пераацаніць маёмасць. Пераацаніць тавары. □ [Касманаўты] шмат бачылі, паспелі пераацаніць тое, што лічылі важным некалі даўно, на Зямлі, у паўсядзённым жыцці. Шыцік.

2. Ацаніць занадта высока. Пераацаніць свае здольнасці. □ Цяжка пераацаніць значэнне друку як калектыўнага прапагандыста, арганізатара і агітатара ў развіцці і забеспячэнні эфектыўнасці сацыялістычнага будаўніцтва. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перацані́ць, -цаню́, -цэ́ніш, -цэ́ніць; -цэ́нены; зак.

Тое, што і пераацаніць.

|| незак. перацэ́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перацані́ць сов., разг., см. пераацані́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераацэ́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераацаніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераацэ́ньванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераацэньваць — пераацаніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переоцени́ть сов., в разн. знач. (оценить заново) пераацані́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераацэ́нены в разн. знач. переоценённый; см. пераацані́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)