пераахаладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны; зак., каго-што.

Ахаладзіць надта моцна або ніжэй за вызначаную тэмпературу.

|| незак. пераахало́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. пераахаладзі́цца, -ладжу́ся, -ло́дзішся, -ло́дзіцца; незак. пераахало́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. пераахаладжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераахаладзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераахаладжу́ пераахало́дзім
2-я ас. пераахало́дзіш пераахало́дзіце
3-я ас. пераахало́дзіць пераахало́дзяць
Прошлы час
м. пераахаладзі́ў пераахаладзі́лі
ж. пераахаладзі́ла
н. пераахаладзі́ла
Загадны лад
2-я ас. пераахаладзі́ пераахаладзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пераахаладзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераахаладзі́ць сов. переохлади́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераахаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., каго-што.

Вельмі ахаладзіць. // Спец. Ахаладзіць ніжэй тэмпературы замярзання або кандэнсацыі. Пераахаладзіць вадкі аміяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переохлади́ть сов. пераахаладзі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перахаладзі́ць сов., см. пераахаладзі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераахало́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераахаладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераахало́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераахаладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераахало́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераахалоджваць — пераахаладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастудзі́ць, ‑студжу, ‑студзіш, ‑студзіць; зак., што.

Разм. Астудзіць больш, чым трэба; пераахаладзіць. Перастудзіць суп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)